Сёння — дзень бясплатных кансультацый па страхаванні
Сёння, у сусветны Дзень абароны правоў спажыўцоў, любы ахвотны зможа атрымаць адказ на набалелае пытанне пра страхаванне ў экспертаў рынку страхавання — страхавых брокераў. Яны правядуць дзень бясплатных кансультацый для фізічных і юрыдычных асоб.
Сёння для многіх КАСКО з'яўляецца дарагім задавальненнем. Як правільна выбраць страхоўку аўтамабіля і пры гэтым не пераплаціць? Як весці сябе пры наступленні страхавога выпадку? Што рабіць, калі ён здарыўся за мяжой і як атрымаць кампенсацыю страт па полісе? Па гэтых і іншых пытаннях можна будзе звяртацца да экспертаў страхавання — страхавых брокераў.
"СтахЭкспертГруп": +375 29 607 27 27, +375 33 300 27 27, +375 25 607 55 98.
"Страхаванне і кансультацыі": +375 29 313 30 30, +375 29 860 30 30, +375 17 213 30 30.
"Альфа-Брокер": +375 17 226 24 17, +375 29 355 54 96.
"Профіт Брокер": +375 17 203 03 59, +375 29 170 12 21.
"Капітал Брокер": +375 17 306 45 25, +375 44 718 25 04 (раскажа юрасобам пра нюансы страхавання адказнасці эмітэнта аблігацый і рызыках невяртання крэдыту). Таксама пытанні можна задаць праз зваротную сувязь на сайтах кампаній.
Сяргей Расолька.