Шэф-рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Дынько не выпусцілі з Беларусі
14.03.2012 10:46
—
Новости Общества
Шэф-рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Дынько не выпусцілі з Беларусі
Наша НіваШэф-рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Дынько раніцай 14 сакавіка не выпусцілі з Беларусі, ссадзіўшы з цягніка "Мінск — Вільня". Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў Аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства і проста вяртацца ў Мінск.
Такім чынам памежнікі ўскосна пацвердзілі наяўнасць спісу невыязных з Беларусі (грамадскіх дзеячаў, правааабаронцаў і журналістаў), у адказ на спісы ЕС. Афіцыйныя ўлады наяўнасць такога спісу адмаўляюць.
А. Дынько наступным чынам пракаментаваў забарону на выезд:
"Забарона на выезд — гэта высокая ацэнка працы газеты „Наша Ніва“ і сайта nn.by, а таксама мяне як інтэлектуала. У асабістым сэнсе гэта, ясная рэч, зменіць мой лад жыцця. Раней я ўвесь час ездзіў па свеце з лекцыямі дакладамі, выступамі. На гэтае лета мы з дзецьмі планавалі з’ездзіць у Кіеў да сяброў. Зараз гэта будзе немагчыма. Увогуле, гэтая забарона — гэта стварэнне спісу закладнікаў. Разумець, што ты ў закладніках, — своеасаблівае пачуццё. Але найперш гэта ўсё ж высокая ацэнка, тое, што застанецца са мной назаўжды".
"У беларускіх умовах гэта таксама гонар, — жартуе Андрэй Дынько. — Не кожны можа такім пахваліцца".
Цягам апошніх дзён некалькі грамадскіх дзеячаў Беларусі не змаглі пакінуць краіну, усе яны былі затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы. 7 сакавіка ў Вільню не прапусцілі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і сябра АГП Аляксандра Дабравольскага, 10 сакавіка не выпусцілі з Беларусі Сяргея Калякіна ("Справядлівы свет") і Віктара Карняенку. Праўда, усе яны потым трапілі ў Літву праз Расію.
11 сакавіка на памежным пераходзе "Каменны Лог" не выпусцілі з Беларусі праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, які разам з жонкай і двума дзецьмі па асабістых справах кіраваўся ў сталіцу Літвы.
Нагадаем, што ў панядзелак начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун на просьбу Еўрарадыё пракаментаваў сітуацыю з "чорным спісам" беларускай апазіцыі.
"Я не ведаю, хто там ім (грамадскім дзеячам) прастаўляў штампы і хто не прапускаў. У нас няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні. Прынамсі, па гэтых фактах мы ніякай інфармацыяй не валодаем", — сказаў Аляксей Бягун.
Паводле Бегуна, звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне пра абмежаванне права гэтых людзей на выезд. А звяртацца ў Дэпартамент з гэтай нагоды няма сэнсу. Праўда, куды трэба пісаць, Аляксей Бягун патлумачыць не здолеў.
Таксама ўчора стала вядома, што не атрымаў беларускай візы супрацоўнік Радыё Свабоды з Прагі, перакладчык Сяргей Шупа, які меўся весці ў Мінску прэзентацыю кнігі Альгерда Бахарэвіча (22 сакавіка).