ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Сарказі абвінавацілі ў тым, што ён узяў у Кадафі 50 млн еўра на перадвыбарную кампанію

Прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, які збіраецца балатавацца на другі тэрмін, зноў абвінавацілі ў тым, што яго перадвыбарную кампанію ў 2007 годзе фінансаваў звергнуты і забіты мінулай восенню лівійскі лідар Муамар Кадафі. Кіраўнік французскай дзяржавы з абурэннем назваў такія паведамленні смяхотнымі. Спекуляцыі на гэтую тэму ўспыхнулі з новай сілай пасля таго, як у панядзелак незалежнае інфармацыйнае агенцтва Mеdіараrt апублікавала дакумент, у якім гаворыцца, што Кадафі нібыта перадаў Сарказі на яго перадвыбарную кампанію 50 мільёнаў еўра. У запісцы, атрыманай інтэрнэт-сайтам Mеdіараrt з уласных крыніц, у прыватнасці, паведамляецца, што перамовы аб фінансаванні кампаніі праходзілі з удзелам сына Кадафі.

Літоўская апазіцыя выступіла за датэрміновыя выбары

Прадстаўнікі апазіцыі ў Сейме Літвы выступілі за правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў, паведамляе Dеlfі.lt. Яны лічаць, што ўрад перажывае крызіс і што гэты крызіс распаўсюджваецца і на заканадаўчы орган. Раней пра магчымасць датэрміновых выбараў заявіла спікер парламента Ірэна Дэгутэне. Каментуючы канфлікт унутры кіруючай кааліцыі (звязаны са звальненнем кіраўніцтва Службы расследавання фінансавых злачынстваў), яна выказала меркаванне, што палітычнае супрацьстаянне выльецца ў хвалю інтэрпеляцый (галасаванняў аб даверы міністрам) і што нармальна працаваць у такіх умовах Сейм не зможа.

Рэйтынг Абамы знізіўся да гістарычнага мінімуму

Такія вынікі апытання, праведзенага па замове Nеw Yоrk Tіmеs і СBS Nеws, паведамляюць інфармагенцтвы. Дзейнасць прэзідэнта ўхваляюць толькі 41% амерыканцаў. Гэта самы нізкі вынік за ўвесь час правядзення гэтага апытання з моманту ўступлення Абамы на пасаду прэзідэнта ў 2009 годзе. Яшчэ ў лютым гэты паказчык складаў 50%. Плюс да ўсяго, каля 50% рэспандэнтаў адзначылі, што не задаволены працай Абамы. Негатыўна ацэньваюць працу прэзідэнта 47% амерыканцаў. Не вызначыліся 12%.

У Латвіі лічаць, што санкцыі ЕС у дачыненні Беларусі не дасягнуць пастаўленых мэт

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙЛатышскае нацыянальнае аб'яднанне Vіsu Lаtvіjаі! — ТБ/ДННЛ лічыць, што санкцыі супраць Беларусі не дасягнуць пастаўленых мэт, паведамляюць інфармагенцтвы. У арганізацыі лічаць, што санкцыі сур'ёзна пашкодзяць эканоміцы Латвіі, бо Беларусь для краіны з'яўляецца другім найбуйнейшым партнёрам за межамі Еўрасаюза. Гэта ў найбольшай меры закране транзіт, парты Латвіі, экспарт і ўсіх тых прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць беларускую сыравіну ў вытворчасці.

Vіsu Lаtvіjаі! — ТБ/ДННЛ заклікае прэм'ер-міністра Латвіі Валдзіса Дамброўскіса знайсці рашэнне для таго, каб планаваныя санкцыі не былі ўжыты ў дачыненні да Беларусі.

Коратка

Беспрацоўных жанчын на 1 сакавіка бягучага года налічвалася ў Беларусі больш як 15,9 тыс, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. За студзень гэтага года колькасць жанчын, якія маюць статус беспрацоўных, узрасла на 0,6 тыс. чалавек, за люты -- на 0,1 тыс. (за снежань 2011 года іх стала менш на 0,7 тыс.). Паводле слоў спецыялістаў, такая тэндэнцыя абумоўлена сезоннымі ваганнямі на рынку працы.

Цэнтр дапамогі нарказалежным адкрыецца ў Салігорску ў першым паўгоддзі бягучага года. Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі. У 2011 годзе ў рамках рэалізацыі гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам, малярыяй (ГФ) Праграмай развіцця ААН быў праведзены конкурс на арганізацыю цэнтра псіхасацыяльнай дапамогі наркаспажыўцам у адным з гарадоў Беларусі з найбольшым распаўсюджваннем наркаманіі. Пераможцам конкурсу стала Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Маці супраць наркотыкаў". У цэнтры змогуць атрымаць дапамогу наркаспажыўцы, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Пры неабходнасці іх будуць кансультаваць спецыялісты медыцынскага і сацыяльнага профілю.

←Пётр Рудник поставил задачу уже к маю сдавать объекты в Горках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика