Журналісту "Радыё Свабода" адмоўлена ў беларускай візе
13.03.2012 22:44
—
Новости Общества
Журналісту "Радыё Свабода" адмоўлена ў беларускай візе
Наша НіваЁн меўся весці ў Мінску прэзентацыю кнігі.
Журналісту Беларускай службы радыё "Свабода" (Прага) Сяргею Шупу адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Сёння журналіст, які жыве ў сталіцы Чэхіі, атрымаў у беларускім консульстве свой пашпарт з пазнакай "адмоўлена".
Сяргей Шупа павінен быў весці прэзентацыю рамана Альгерда Бахарэвіча "Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення", што павінна прайсці 22 сакавіка ў Мінску.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2011 г. не атрымала беларускай візы81-гадовая Галіна Руднік, якая збіралася прэзентаваць у Мінску кнігу сваіх ўспамінаў "Птушкі пералётныя", што выйшла ў серыі "Бібліятэка Свабоды". Былой супрацоўніцы радыё "Свабода", што з сярэдзіны 1950-х жыве ў Мюнхене, адмовілі ў візе ў беларускім пасольстве ў Берліне. Прычыну адмовы не патлумачылі.
Сяргей Шупа павінен быў весці прэзентацыю рамана Альгерда Бахарэвіча "Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення", што павінна прайсці 22 сакавіка ў Мінску.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2011 г. не атрымала беларускай візы
Шупа вядомы не толькі як радыёжурналіст, але і як мовазнавец і перакладчык. Разам з Янам Максімюком стварыў сайт litaratura.org.