Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ
13.03.2012 14:34
—
Новости Общества
Дзмітрыя Баранава звольнілі з БТ
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі калегі прадзюсара, на якога ўскладаюць адказнасць за фальсіфікацыю вынікаў “Еўрафэста”.
"Больш сюды не тэлефануйце. Ён [Баранаў. - Еўрарадыё] тут больш не працуе", - адказалі Еўрарадыё ў працоўным кабінеце прадзюсара.
Нагадаем, 24 сакавіка намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што менавіта Дзмітрый Баранаў загадаў змяніць вынікі тэлефоннага галасавання на “Еўрафэсце”. Так пераможцай конкурса апынулася Алена Ланская, а гурт Litesound апусціўся на другое месца.
Аляксандр Лукашэнка пакараў вымовамі міністра культуры Паўла Латушку і старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Чыноўнікам было загадана звольніць вінаватых у падробцы вынікаў галасавання.