У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы стала больш маленькіх чытачоў

Источник материала:  
13.03.2012 12:49 — Новости Общества

У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы стала больш маленькіх чытачоў


Штогод у пачатку сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы адбываецца прысвячэнне маленькіх вучняў у чытачы.

Бібліятэкары – людзі гуманнай і паважанай прафесіі, захавальнікі кніжнай культуры. На бягучым тыдні яны запрасілі да сябе на мерапрыемства, якое называлася “Звычайная гісторыя пра самую звычайную кнігу” першакласнікаў гімназіі №1 і СШ №1.

Загадчыца чытальнай залы Т.А. Кісель і “Каралева Кніга”, ролю якой выканала Яна Грэйць, пазнаёмілі рабят з бібліятэчнай сістэмай, яе структурай, паслугамі, расказалі, як правільна карыстацца кнігай, як яе трэба захоўваць. А ўдзельнікі тэатральнага гуртка ЦВР правялі цікавыя гульні і віктарыну. На свяце таксама прысутнічала гераіня казак Баба Яга (яе ролю сыграла бібліятэкар В.М. Тварагаль), якая праводзіла з дзецьмі “мульцяжную блытаніну”, задавала розныя пытанні пра герояў вядомых казак і весела жартавала з маленькімі гледачамі.
 
Напрыканцы новым чытачам арганізатары ўручылі білеты, расказалі, як імі карыстацца і жадаючых запісалі на абанеменцкае абслугоўванне ў бібліятэку.
←Продолжается суд в отношении молодежного активиста Павла Виноградова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика