Высечаны славутыя прыпяцкія дубы
13.03.2012 09:38
—
Новости Общества
Высечаны славутыя прыпяцкія дубы
Ахова птушак БацькаўшчыныГэта было бадай адно з самых вядомых і маляўнічых месцаў па дарозе з Мінска ў Тураў. Адкрытая прыпяцкая пойма ў ваколіцах вёскі Боркі з раскіданымі на адкрытым прасторы дубамі-волатамі была прыкладам гарманічнага спалучэння сельскагаспадарчага ландшафту і прыроды.
Гэтыя дубы высеч яшчэ не паспелі. Што ім наканавана лёсам? |
Унікальны ландшафт быў прыязны ня толькі для людзей. Тут было адно з апошніх стабільных месцаў гнездаваня сіваграка ў Беларусі, і арнітолагі і турысты заўсёды прыпыняліся пры дарозе, каб паназіраць за гэтай цудоўнай птушкай. Тут гнездізўся пугач і іншыя рэдкія віды.
Гэтым месцам ганарыўся вядомы пінскі эколаг Аляксей Дуброўскі, які прыклаў шмат намаганняў дзеля захавання гэтых дубоў падчас меліярацыі поймы. Летась Аляксей пайшоў з жыцця, і па нейкай злой іроніі, амаль адразу былі знішчаны і ягоныя дубы.
Усяго высячана больш за 15 дубоў, і працы па высечцы яшчэ працягваюцца. Не пашкадаваныя былі нават дрэвы, на якіх былі размешчаны адмысловыя дуплянкі для сіваграка.
Усяго высечана мінімум 15 дубоў |
Узрост дубоў быў болей за 150 гадоў |
Рэшткі дуплянкі дзе гнездзіліся сівагракі |
На заднім фоне бачныя рэшткі як мінімум 4 пасечаных дубоў |
Вось такімі зялёнымі кропкамі выглядаюць дубы на спадарожнікавым здымку. Больш за палову іх ужо няма. |
АПБ звярнулася ў Мінпрыроды з запытам высвятліць, на якой падставе былі высечаныя дубы, а таксама з просьбай спрыяць больш жорсткаму кантролю за захаваннем дрэў у пойме Прыпяці. Але назад 200-гадовых волатаў гэта ўжо не верне.
Дадаткова: Згодна атрыманай інфармацыі, дубы былі весечаны па асабістым загадзе старшыні Гомельскага аблвыканкама, які наведаў рэгіён з інспекцыяй. Лесарубачны білет быў выдадзены ЭЛОХ "Ляскавічы", падпарадкаваным Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта РБ.