На Пружаншчыне бацюшка знік з грашыма, сабранымі на пабудову царквы
07.03.2012 18:47
—
Новости Общества
На Пружаншчыне бацюшка знік з грашыма, сабранымі на пабудову царквы
ЕўрарадыёНа яго месца ўжо прызначылі новага. Пра гэта распавялі жыхары вёскі Хорава ў 10 кіламетрах ад Пружан.
Людміла: "Тыя жанчыны старыя, што хадзілі, збіралі грошы - яны вельмі шмат назбіралі. Але не зрабілі за іх нічога. Усё-ткі бацюшка ёсць бацюшка, пад аховай Бога. Можа, усё-ткі збудзецца гэта. Бог знойдзе. Нібыта непадалёку ўжо другі бацюшка жыве, новы".
Па розных ацэнках, на пабудову царквы сабралі суму, роўную некалькі тысячам долараў. Малады святар пакінуў на Пружаншчыне жонку і нібыта з’ехаў ва Украіну да сяброўкі. Іншыя вернікі кажуць, што ён там у манастыры. Але і ў міліцыю заяву пакуль не пішуць: спадзяюцца, што грошы будуць вернутыя.

Так выглядае недабудаваная царква ў Хораве |