Пострадавший при взрыве в метро: Мне было предупреждение, что ног у меня не будет

Источник материала:  
07.03.2012 14:23 — Новости Общества

Пострадавший при взрыве в метро: Мне было предупреждение, что ног у меня не будет


Во время теракта в минском метро Ярославу Пясецкому оторвало ноги. Спустя почти год 27-летний мужчина рассказал "Салідарнасці", что он чувствовал, когда пришел в себя, почему сомневается в виновности Дмитрия Коновалова и как живет сейчас.

Дверь в квартиру открыла, как я понял сразу, мама Ярослава. Внутри меня встретил скромно улыбающийся человек. На кухне-гостевой за чаем и конфетами он искренне старался ответить на все вопросы, которые приятными никак быть не могли.

Пострадавший при взрыве в метро: Мне было предупреждение, что ног у меня не будет
 
– Ярослав, расскажи немного о себе, какой была твоя жизнь до теракта?
 
– Я магу па-беларуску размаўляць.
 
– Выдатна. Давай па-беларуску.
 
– Нарадзіўся і вырас у Мінску. Маці выхоўвала нас траіх – у мяне ёсць сяcтра і брат. Сваю адукацыю пачаў у гімназіі № 20, якая потым стала гімназіяй №8. Пасля 9-га класа пайшоў у Ліцэй БДУ – у хімічны клас. Чаму хімія? Бо мне гэта цікава, хімія мне лёгка давалася, у школе ў падручнік амаль не глядзеў.
 
Скончыў хімічны факультэт БДУ, паехаў у Магілёў працаваць інжынерам-тэхнолагам цэнтральнай даследчай лабараторыі "Магілеўхімвалакно". Захацелася самастойнасці, свет паглядзець (усміхаецца – Р.Г.). Два з паловай гады прапрацаваў у Магілёве.
 
– Чаму вярнуўся ў Мінск?
 
– Бо будавалася гэтая кватэра. Сям’я атрымоўвала ільготны крэдыт, банк паставіў умову, мне трэба было тут прапісацца. Вярнуўся за год да тэракта. Апошняя праца – у кампаніі "Вишнев", хімік-аналітык.
 
– Узгадай, калі ласка, той дзень тэракту 11 красавіка 2011 года. Як ён прайшоў для цябе?
 
– Звычайны панядзелак. Прыйшоў на працу на 8.30. Дамовіўся са сваёй дзяўчынай сустрэцца вечарам. Сустрэчу прызначылі на станцыі метро "Кастрычніцкая". Сустракаліся там перыядычна – гэта пасярэдзіне паміж яе домам і маім.
 
У пяць гадзін скончыў працу. Сеў у метро на станцыі "Магілёўская", надзеў слухаўкі. Сустрэцца мы павінны былі ў шэсць гадзін, я прыехаў раней, таму сеў чакаць на "Кастрычніцкай" на лаву. Здаецца, заўсёды там сядаў… Чалавека, падобнага на Канавалава, ці сумку пад нагамі не бачыў – у метро ні на што не звяртаеш увагу. Побач, здаецца, сядзелі іншыя людзі. Праз хвіліну адбыўся выбух. Гэта было ў 17.53 – я тады на гадзіннік паглядзеў.
 
– Што памятаеш з моманту выбуху?
 
– Я сядзеў тварам да платформы. Раптам у вушах – дзыньк! У вачах пацямнела. Адчуў, што падаю назад. Падумаў: усё, п…ц.
 
Калі пасля страты прытомнасці прыйшоў у сябе, пабачыў дым, святла амаль не было. Зразумеў, што ляжу на спіне (пасля даведаўся, што мяне перакінула на іншы бок платформы). Абмацаў твар. Глянуў, што ў мяне далей па целу – далей нічога не было…
 
Вырашыў ляжаць, клікаць на дапамогу. Крычаў: "На помощь! Люди, на помощь!".
 
– Ты адчуваў боль?
 
– Не. І пазней не адчуваў.
 
– Іншыя крычалі?
 
– Не ведаю. У мяне была баратраўма – нічога не чуў. Слых толькі нядаўна аднавіўся. Месяц таму маці яшчэ размаўляла са мною гучна.
 
…Крычаў 2-3 хвіліны, можа 5. Нарэшце, мяне падабралі.
 
– Хто?
 
– Я бачыў толькі столь. Бачыў толькі, як столь мяняецца, зразумеў, што мяне выносяць. Помню, як неслі па эскалатары, помню, як на вуліцы стала холадна. Убачыў неба – шэрае такое… Пагрузілі ў хуткую, задалі некалькі пытанняў. Спыталі хто такі, у выніку ў спісы патрапіў спачатку не як Пясецкі, а як Яіцкі. Пасля, відаць ад страты крыві, мяне вырубіла. Адчуў, як мяне павезлі і ўсё знікла…

Пострадавший при взрыве в метро: Мне было предупреждение, что ног у меня не будет 
 
– У наступны раз прыйшоў у сябе пасля аперацыі?
 
– Значна пазней пасля аперацыі. У бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі мяне на восем дзён пагрузілі ў хімічную кому, каб я не адчуваў болю. Пасля важна было зразумець, дзе рэальнасць – мне працягвалі нешта капаць. Двое сутак у мяне была тэмпература ў 40 градусаў, я быў на мяжы.
 
Пабачыў маю Таню. Пазней, калі мы з ёй размаўлялі, яна сказала, што гэтай сустрэчы ў рэальнасці не было…
 
Калі мяне канчаткова вывелі з комы, то на наступны дзень зноў паклалі пад наркоз і на аперацыю.
 
– Колькі аперацый ты ўсяго перажыў?
 
– Адразу пасля тэракту мне ампутавалі дзве нагі да каленаў. Пасля ўкарацілі левую: ампутавалі калена. Усяго ў красавіку ў мяне было 9 аперацый: 11, 13, 15, 18, 20, 22, 25, 29 і 30 чысла. Затым яшчэ адна была 10 чэрвеня.
 
– Сэксуальная сіла ў цябе захавалася?
 
– Так.
 
– Калі наступіў той момант, калі ты цалкам усвядоміў, што не маеш абедзвюх ног?
 
– Я зразумеў гэта яшчэ ў метро. Ніякага здзіўлення і страху не адчуваў. Мне было папярэджанне, што ног у мяне не будзе. Задоўга да тэракту, летам. Не памятаю, ці то прымроіў, ці то ўбачыў у сне: ляжу на ложку і мне адпільваюць ногі з гэтым ложкам.
 
…Толькі я думаў, што гэта адбудзецца па-іншаму: у аварыі, напрыклад. А тут тэракт.
 
Дактары думалі, што Яраслаў не ведае, што ў яго няма ног. Калі яго выводзілі з комы, яны мне сказалі: мы яму яшчэ нічога не паведамілі. Яны думалі, што паколькі Яраслаў нармальна выглядае, то ён не ў адэкваце, не ўспрымае сітуацыю. А ён усё ведаў. (Наталля Паўлаўна Букач, маці Яраслава Пясецкага).
 
– Каго ў рэальнасці ты пабачыў з блізкіх першым пасля тэракту?

– Бацьку.
 
– І што ты яму сказаў?
 
– А я не мог размаўляць. У мяне быў апёк легкіх, мне зрабілі трахеатамію – уставілі ў трахею трубку. Пісаць таксама не было чым – меў апёк рук.

Вачыма толькі міргаў, калі трэба было адказаць "так".
 
Трубку дасталі з трахеі праз два тыдні, тады змог загаварыць.
 
– Што за гэты год для цябе было самым цяжкім?
 
– Самым цяжкім было ляжаць у гіпсе (смяецца – Р.Г.). Ён цягнуўся ад грудзей аж да самых ног. Вялікі, цяжкі, я не мог паварушыцца, сагнуцца. Паварочвалі на бок мяне іншыя.
 
– А ў маральна-псіхалагічным плане?
 
– Дні глюкаў, калі я не ведаў дзе я, дзе рэальнасць, дзе астатнія людзі. Калі прыйшоў у сябе і зразумеў дакладна – вось гэта я, вось гэта дактары, вось мяне лечаць – стала нашмат лягчэй.
 
– Ампутаваныя ногі адчуваў?
 
– І зараз ёсць такое. Дактары сказалі, што гэта назаўжды. Я адчуваю, што яны ёсць, баляць, чэшуцца. Бывае адчуванне, што пасля таго, як ты доўга пасядзеў, нага занямела, колецца.
 
– Як ты сябе адчуваў, калі цябе наведвалі знаёмыя? Ім жа, відаць, таксама цяжка было цябе ў такім стане бачыць.
 
– Ды я радасны быў. Прыходзілі калегі па працы, адкакурснікі, сямейнікі. Сапраўды, яны былі моцна ўражаныя. Але нягледзячы на своеасаблівую абстаноўку, іх быццам бы прымагнічвалі, размовы цягнуліся і цягнуліся. Калі ўжо ў мяне падымалася тэмпература, давала пра сябе знаць рана, то мы сустрэчу сканчалі.
 
Людзі сышлі, я гляджу на Яраслава, а ён ужо ўвесь спацеў, знямогся. Хаця перад гэтым маўчаў, ніякага знаку не падаваў, што яму цяжка размаўляць. (Наталля Букач, маці Яраслава Пясецкага)

– Сачыў за працэсам над Канавалавым і Кавалёвым?
 
– Не, мне гэта было непрыемна. І на судзе я не выступаў. Сцапалі кагосьці, пачалі судзіць… Хай разбіраюцца.
 
– Яраслаў, ты сам хімік. Верыш, што Канавалаў мог сам зрабіць такую бомбу?
 
– Бомбу мог зрабіць хто заўгодна. Інфармацыі зараз у інтэрнэце дастаткова. Але каб быць такой сволаччу, каб гэта зрабіць… Што павінна было ў яго галаве зламацца, каб ён яе падклаў… Не ведаю. Калі ў Расіі такое адбываецца, я яшчэ разумею, краіна пастаянна з кімсьці ваюе, нехта можа тачыць на яе зуб. А ў нас хто? Мне, як нармальнаму чалавеку, гэта незразумела.
 
– Як лічыш, чаму Канавалаў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні?
 
– Гэта яго асабістыя справы. Мне гэты чалавек незразумелы, як і сам працэс. Калі справа дайшла да таго, каб вынесці смяротную кару гэтым абаім, я і маці падпісалі ў інтэрнэце петыцыю за адмену смяротнага пакарання.
 
– Чаму ты падпісаў гэтую петыцыю?
 
– Я думаю, што гэта занадта малыя малакасосы, каб учыніць такое. Думаю, за тэрактам стаіць больш вялікае зло, чым гэтыя двое. Можа, да прыкладу, ім заплацілі: а занясі-ка ты хлопчык сумачку вунь туды…
 
Пастаў каля мяне дакладна вінаватага – сам задушыў бы. А калі ўзнікаюць сумненні… не магу сказаць, што яны вінаватыя.
 
– Дзе была ў момант выбуху твая дзяўчына?
 
– Яна, калі накіроўвалася на сустрэчу са мной, затрымалася: не змагла сесці ў перапоўненую электрычку. Дзякуй богу. Да "Кастрычніцкай" Таня прыехала з плошчы Якуба Коласа па версе. Там пабачыла сцэну ўратавання ахвяр. Яе фатаздымак з заплаканым тварам пасля быў на сайце Бі-бі-сі.
 
– Твая траўма змяніла вашыя адносіны?
 
– Не. Усё як было, так і засталося. Да тэракту мы сустракаліся паўгады.
 
– З кім ты жывеш?
 
– Я, мама і брат. У нас двухпакаёвая кватэра з кухняй-гасцёўняй.
 
– На вуліцу выбіраешся?
 
– Самастойна не. Дом наш пад мае патрэбы абсалютна не прыстасаваны. Ні пандусаў няма, ні іншага. У доме насупраць гэта ёсць, там кватэры адведзеныя для сем’яў з інвалідамі, а ў нас на гэтую сітуацыю не разлічвалі...
 
Калі брат дома, то можа мяне выкаціць. Мы з ім ездзілі на першы кантрольны здымак, на Новы год да сястры ў госці – у суседні дом на 10-ты паверх (усміхаецца – Р.Г.).
 
У плане самаабслугоўвання навучыўся мне дапамагаць. Пакуль я дачапаю, ён вакол мяне пракаціцца туды-назад. (Наталля Букач, маці Яраслава Пясецкага)

– Які ў цябе зараз распарадак дня?
 
– Як прачынаюся, сядаю ў крэсла (яго даў "Чырвоны крыж"). Напачатку гэта было маёй марай – сесці ў крэсла самастойна. Пасля гіпсу не мог нават сагнуцца. Першы раз як сеў у крэсла, зладзіў сабе экскурсію па кватэры (усміхаеццаР.Г.). Бо як гіпс быў, занясуць мяне, пакладуць на ложак – і ўсё, ляжу...
 
Зараз пры наяўнасці безлімітнага інтэрнету можна шмат чым заняцца. Гуляю, фільмы качаю. На чытанне не хапае цярпення. Толькі кароценькае нешта чытаю: навіны альбо каментары.
 
Калі Таня перад працай прыходзіць, раблю ёй сняданак.
 
– Што далей у плане здароўя?
 
– Праз месяц кантрольны здымак. Затым буду думаць пра пратэзы. Ногі ў мяне нармальныя, пад пратэзы падыйдуць. Адзін пратэз будзе таннейшы, другі даражэйшы (смяеццаР.Г.).
 
– Грошы на іх ёсць?
 
– У другой палове жніўня ўлады далі нам грошы – гэта была даволі значная сума. Тое, што народ сабраў, пералічылі нам на рахунак, тое, што выдзеліў Мінгарвыканкам – пакуль ў Мінгарвыканкаме. Гэтыя сродкі пойдуць на пратэзы. Прыходзілі з пратэзнага заводу, мерку знялі. Пра грошы пытанне яны не падымалі.

Пострадавший при взрыве в метро: Мне было предупреждение, что ног у меня не будет

 
– Сітуацыя, ў якую ты трапіў, змяніла цябе?
 
– Дрэнна не.
 
– А як?
 
– Я хаця б раслабіўся, што на працу ісці не трэба (смяеццаР.Г.). Не трэба рана ўставаць, кудысці перціся. Праўда, на вуліцу не трапіць… будзе ж вясна, лета. Трэба будзе неяк умудрыцца туды выбрацца.
 
– Якая ў цябе зараз мэта?
 
– Стаць на ногі і пайсці на працу. Хочацца, каб усё стала як раней. 
←7 марта адвокат Санникова встретился с ним в колонии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика