Лёгкая прастуда — не падстава для звароту ў паліклініку?
07.03.2012 09:12
—
Новости Общества
Лёгкая прастуда — не падстава для звароту ў паліклініку?
Летась на кожнага беларуса прыйшлося 13,2 наведвання амбулаторна-паліклінічных устаноў, што ў 2,2 раза перавышае аналагічны паказчык у краінах Еўрасаюза і ў 1,6 раза — паказчык краін СНД. Ці варта здзіўляцца бясконцым чэргам у калідорах нашых паліклінік? Аднак ёсць даволі вялікая колькасць людзей, якія звяртаюцца ў паліклініку толькі ў крайнім выпадку, таму што нават банальная прастуда цягне за сабой як мінімум выклік урача дамоў, адно ці два наведванні паліклінікі плюс здачу аналізаў, флюараграфію і гэтак далей. Не ў кожнага на такое "лячэнне" хапае запасу цярплівасці і здароўя!
А чаму б не скарыстацца досведам многіх замежных краін, дзе ў хворага з прастудай ёсць законнае права проста адляжацца некалькі дзён дома без звароту да ўрача. Галоўнае — паведаміць пра хваробу свайму наймальніку. У Беларусі да такой практыкі прыбягаюць замежныя кампаніі, прадстаўніцтвы і прыватныя фірмы. У іх ёсць своеасаблівы гадавы рэзерв (пэўная колькасць дзён), якімі работнік можа скарыстацца без звароту ў медыцынскія ўстановы. Прычым заробак на гэты час за імі захоўваецца.
Віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Анатоль Тозік таксама лічыць, што не трэба прымушаць людзей звяртацца ў паліклінікі па кожную даведку. Сёння лісток непрацаздольнасці аплачваецца за кошт сродкаў Фонду сацыяльнага страхавання: "А калі б першыя тры дні хваробы аплачваліся за кошт сродкаў наймальніка, то, магчыма, і зваротаў у паліклінікі стала б менш?"
Медыкі канстатуюць: наш менталітэт сур'ёзна адрозніваецца ад менталітэту жыхароў заходнееўрапейскіх краін, дзе людзі імкнуцца як мага хутчэй вылечыцца, таму што там сацыяльны статус чалавека наўпрост залежыць ад стану яго здароўя. А ў нас, як ні сумна гэта канстатаваць, хварэць людзям выгадна, бо фактычна чалавек, седзячы дома, атрымлівае сваю сярэднемесячную заработную плату. Дык навошта, скажыце, яму "ўдарнымі тэмпамі" выздараўліваць? З 2006 па 2011 год часовая непрацаздольнасць насельніцтва вырасла ў краіне на 21%. Між іншым, сёння да 80% у структуры часовай непрацаздольнасці займаюць захворванні верхніх дыхальных шляхоў.
Калі ў адной са сталічных паліклінік правялі анкетаванне пацыентаў, каб высветліць, з якой мэтай пацыенты прыйшлі на прыём да ўчастковага ўрача, то пераканаліся, што на першым месцы знаходзяцца зусім не пытанні пастаноўкі дыягназу, лячэння і абследавання (на гэта прыпала толькі 30-40% ад агульнай колькасці наведванняў), а медыка-сацыяльныя пытанні (узяць лісток непрацаздольнасці, выпісаць ільготны рэцэпт, аформіць групу інваліднасці, атрымаць накіраванне для санаторна-курортнага лячэння і г.д.) .
У Міністэрстве аховы здароўя таксама думаюць над тым, як зменшыць нагрузку на амбулаторна-паліклінічнае звяно. Адзін з захадаў, прапанаваных галоўным медыцынскім ведамствам, — даць урачам права выдаваць пацыентам лісткі непрацаздольнасці тэрмінам да 10 дзён.
— Разам з тым мерапрыемствы, якія носяць міжгаліновы характар, мякка кажучы, не знаходзяць разумення ў зацікаўленых, у тым ліку ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, — заявіў на выніковай калегіі свайго ведамства міністр аховы здароўя Васіль Жарко. — Гаворка ідзе, ў прыватнасці, пра выдачу лістка непрацаздольнасці тэрмінам да 10 дзён і прызначэнне дапамог па часовай непрацаздольнасці за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай аховы і наймальніка. Мы прапануем таксама зменшыць памеры выплат да 30% пры часовай непрацаздольнасці, якая ўзнікала па прычыне алкагольнага ап'янення, і кампенсаваць арганізацыям аховы здароўя выдаткі на аказанне медыцынскай дапамогі асобамі, якія нанеслі шкоду свайму здароўю ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, які быў выкліканы спажываннем наркатычных, псіхатропных ці таксічных рэчываў. Аднак і гэтыя прапановы не находзяць падтрымкі ў нашых калег з іншых галін, а прапановы з вышэйшых органаў кіравання па ўвядзенні страхавой медыцыны, у тым ліку з жорсткай рэгламентацыяй аб'ёмаў гарантаванай бюджэтнай дапамогі, патрабуюць шырокага абмеркавання, паколькі закранаюць сацыяльныя гарантыі для насельніцтва.
Па словах міністра, дыспансэрнымі аглядамі ў 2011 годзе было ахоплена амаль 99% працаздольнага насельніцтва:
— Разам з тым, мушу канстатаваць, што дыспансэрызацыя праводзіцца часта фармальна, выключна дзеля лічбаў, што пацвярджаецца ростам смяротнасці насельніцтва ў працаздольным узросце. Лічу, што прычыны фармалізму крыюцца ў недастатковай арганізацыі работы ўчастковага ўрача і медыцынскай сястры. Неабходна дэлегаваць участковым урачам больш правоў і абавязкаў. Трэба спыніць непатрэбны кантроль за іх работай, а замест гэтага патрабаваць канкрэтных вынікаў іх дзейнасці і ўзмацніць прафілактычную накіраванасць у іх рабоце.
— Летась аб'ём аказаных платных медыцынскіх паслуг склаў амаль 780 млрд рублёў. Платныя медыцынскія паслугі трэба развіваць і далей, але ў той жа час мы не павінны пераўтвараць медыцыну ў платную, — падкрэсліў Васіль Жарко. — Рост аб'ёму платных медыцынскіх паслуг не павінен суправаджацца ростам цэн на іх, а платныя паслугі не павінны падмяняць гарантаваную медыцынскую дапамогу, якая аказваецца пацыентам на бюджэтнай аснове.
Як вядома, адным з індыкатараў дзейнасці сістэмы аховы здароўя з'яўляюцца звароты грамадзян. Усяго летась у міністэрства паступілі 5 276 пісьмовых зваротаў (на 14% менш, чым у папярэднім), у тым ліку 850 зваротаў з падзякай. І 2726 зваротаў паступілі на "гарачую" тэлефонную лінію міністэрства. Па выніках разгляду зваротаў грамадзян у 260 выпадках на медработнікаў былі накладзеныя дысцыплінарныя спагнанні.
— Не магу не звярнуць увагу ўсіх работнікаў сістэмы аховы здароўя на неабходнасць захавання асноў прафесійнай этыкі і дэанталогіі паміж калегамі, і перш за ўсе — у зносінах з пацыентамі. У выпадку прадузятых, нетактычных паводзін, грубасці да пацыентаў з боку работнікаў сістэмы трэба неадкладна прыцягваць такіх асоб да дысцыплінарнай адказнасці, — дадаў Васіль Жарко. — Маніторынг на месцах сведчыць аб шматлікіх праблемах у гэтым напрамку, прычым недапрацоўкі ёсць ва ўсіх без выключэння рэгіёнах.