Ці будуць працаваць медыкі 8 Сакавіка?
06.03.2012
—
Новости Общества
Як будуць працаваць на гэтым тыдні медыцынскія ўстановы, расказаў намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Салагуб.
Ва ўсіх бальніцах (стацыянарных установах) 8 сакавіка − выхадны, 9 − рабочы, 10 і 11 − таксама выхадны дзень.
У паліклініках (у тым ліку і дзіцячай) 8 сакавіка − выхадны, 9 і 10 сакавіка − праца па графіку суботы, 11 сакавіка − рабочы дзень.
Зоя ХРУЦКАЯ.