Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама
06.03.2012 09:48
—
Новости Общества
Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама
ЕўрарадыёВалянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе.

Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.
"Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з‑пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.
Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест "открой дверь" гаварыла "адчыні дзверы".

![]() |
Валянціна Церашкова (злева), 1956 г. |
![]() |
З Юрыем Гагарыным. |

Фота — itar-tass.com