Дадатковы рэйс па маршруце Мінск — Мюнхен уводзіцца з 29 мая па 29 верасня

Источник материала:  
06.03.2012 08:40 — Новости Общества

Дадатковы рэйс па маршруце Мінск — Мюнхен уводзіцца з 29 мая па 29 верасня


З 29 мая па 29 верасня па маршруце Мінск — Мюнхен будуць выконвацца дадатковыя рэйсы адпраўленнем з Мінска ад АВ "Цэнтральны".

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", адыходзіць аўтобус будзе па аўторках у 12.00. Адпаведна, з Мюнхена з 31 мая па 29 верасня дадатковы рэйс будзе выконвацца па чацвяргах у 13.00. Для выканання гэтых рэйсаў будуць задзейнічаны аўтобусы маркі "МАЗ-251" умяшчальнасцю на 40 месцаў.

На прадпрыемстве нагадалі, што рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Мюнхен пастаянна выконваюцца адпраўленнем з Мінска па серадах, пятніцах, нядзелях. З Мюнхена, адпаведна, яны выконваюцца па пятніцах, нядзелях і аўторках.
←В Могилевской области будет работать антикоррупционный телефон доверия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика