За сумяшчальніцтва — 2 гады і 6 месяцаў

Источник материала:  

Такі тэрмін абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу атрымаў жыхар Жлобінскага раёна, які сумяшчаў працу вальшчыка лесу з незаконнымі раскопкамі ў месцах, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны ішлі баі. Дарэчы, максімальнае пакаранне, прадугледжанае за падобныя злачынствы — пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Як расказалі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, 38-гадовы мужчына прызнаны вінаватым у незаконным набыцці, захоўванні, нашэнні і незаконным збыце боепрыпасаў. У лістападзе мінулага года грамадзяніна затрымалі пасля збыту ручной супрацьтанкавай гранаты ўзору 1940 года. Экспертыза пацвердзіла, што граната з'яўляецца боепрыпасам, прыдатным для вытворчасці выбуху. Вальшчык лесу захоўваў знойдзеныя прадметы на закінутым зямельным участку побач з домам. Пасля затрымання мужчына добраахвотна паказаў супрацоўнікам дзяржбяспекі месцы, дзе было схавана шэсць мінамётных мін калібру 82 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны, 11 ручных гранат Ф-1, больш за 400 патронаў рознага калібру.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Мінчукам Euronews вернуць, калі ён будзе са зніжкай?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика