Жыхар Астраўца карыстаўся інтэрнэтам за кошт пенсіянера
02.03.2012 19:25
—
Новости Общества
Жыхар Астраўца карыстаўся інтэрнэтам за кошт пенсіянера
Крымінальныя справы па артыкуле “Камп’ютарны сабатаж” узбуджаюцца вельмі рэдка, тым больш у раённых цэнтрах. Такі ўнікальны выпадак здарыўся ў Астраўцы 29 лютага, расказаў “РГ” пракурор раёна Аляксандр Марцінчык.
Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Камп’ютарны сабатаж” супраць 20-гадовага жыхара Астраўца. Малады чалавек абвінавачаны ў тым, што ў лістападзе 2011 года разблакіраваў доступ да інтэрнэта камп’ютара, які належыць пенсіянеру, таксама астраўчаніну, змяніў тарыфны план “Дамасед” на “Дамасед плюс” і карыстаўся ім.
Матэрыяльная шкода, нанесеная пацярпеламу, папярэдне ацэньваецца ў 77 тысяч рублёў.
– Пенсіянеру больш за 60 гадоў, – кажа Аляксандр Марцінчык. – Цяпер 20-гадоваму хакеру прыйдзецца адказваць па артыкуле Крымінальнага кодэкса, які ў нас, праваахоўнікаў, называюць “мёртвым” таму, што справы па ім узбуджаюцца крайне рэдка.
Камп’ютарны сабатаж, паводле Крымінальнага кодэкса, – гэта наўмыснае знішчэнне, блакіраванне, прывядзенне ў непрыгодны стан камп’ютарнай інфармацыі ці праграмы альбо вывад са строю камп’ютарнага абсталявання, альбо разбурэнне камп’ютарнай сістэмы, сеціва ці машыннага носьбіта.
За злачынства можна атрымаць штраф альбо пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, альбо арышт тэрмінам ад трох да шасці месяцаў, альбо абмежаванне свабоды на тэрмін да пяці гадоў ці зняволенне на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў.