Тозiк: Давайце ўвядзем плату 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі

Источник материала:  
02.03.2012 11:25 — Новости Общества

Тозiк: Давайце ўвядзем плату 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі

FINANCE.TUT.BY
Тозiк: Давайце ўвядзем плату 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі
www.liveinternet.ru
Такую прапанову вiцэ-прэм'ер Анатоль Тозiк агучыў на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя.

— Вы кажаце, што трэба штосьці рабіць з чэргамі ў паліклініках. У нас у сярэднім на аднаго жыхара прыпадае больш як 13 наведванняў паліклінік за год, а ў суседніх краінах зусім іншая статыстыка — 6 ці 6,5 наведвання на аднаго жыхара, - цытуе А.Тозiка газета "Звязда". - Давайце ўвядзем плату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі. Нават калі памножыць 5 тысяч рублёў на сярэдні паказчык па колькасці наведванняў, то за год выйдзе невялікая сума. Затое кагосьці нават такая сімвалічная плата, магчыма, прымусіць задумацца: а ці сапраўды трэба звяртацца ў паліклініку?
 
Гэтай прапановай, пiша "Звязда", вiцэ-прэм'ер сарваў сапраўдныя авацыі залы.
 
Анатоль Тозiк таксама выказаў сваё меркаванне наконт матэрыяльнага стымулявання медыкаў:
— Заробкі ўрача павінны залежаць ад таго, колькі пацыентаў жадаюць у яго абслугоўвацца. Як няма двух аднолькавых спецыялістаў, так і не павінна быць і двух аднолькавых заробкаў. У бягучым годзе трэба максімум увагі ўдзяліць абмулаторна-паліклінічнаму звяну і ўчастковым ўрачам: я маю на ўвазе і іх заробкі, і статус, і ўмовы працы, і працоўныя месцы. Давайце больш інтэнсіўна развіваць інстытут памочніка ўрача. У Еўропе даволі актыўна выкарыстоўваецца кансультаванне пацыентаў па тэлефоне. Чаму б нам не пазычыць такую практыку? Тым больш што з гэтай задачай цалкам можа справіцца і сярэдні медыцынскі персанал. Трэба ўзнімаць статус і аўтарытэт сярэдняга медыцынскага персаналу.
←Могилевчанин купил отсрочку от воинской службы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика