У Гродне будзе праходзіць літургія на англійскай мове
02.03.2012 10:53
—
Новости Общества
У Гродне будзе праходзіць літургія на англійскай мове
Catholic.byСвятая Імша на англійскай мове ў кожную другую нядзелю месяца будзе цэлебравацца ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Літургія будзе распачынацца а 17-й гадзіне.
Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, літургія прызначана для замежных студэнтаў, які навучаюцца ў мясцовых ВНУ. Варта адзначыць, што ў пабрыгідскім касцёле пастаянна праводзяцца набажэнствы на літоўскай мове, а таксама святыя Імшы з сурдаперакладам для глуханямых.
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі знаходзіцца па вул. Маркса, 27.