ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Акрамя таго, папраўкі, унесеныя ў закон, прадугледжваюць забарону на продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Каб пераканацца ў тым, што асоба, якая купляе алкагольную прадукцыю, дасягнула 18 гадоў, прадаўцы абавязаны будуць патрабаваць у пакупніка пашпарт ці іншыя дакументы.
Ізраіль адмовіўся інфармаваць ЗША аб атацы на ІранКіраўніцтва Ізраіля не збіраецца апавяшчаць амерыканскія ўлады аб пачатку магчымай аперацыі па знішчэнні іранскіх ядзерных аб'ектаў, паведамляе Аssосіаtеd Рrеss са спасылкай на супрацоўніка амерыканскай разведкі, знаёмага з ходам дыскусіі па гэтым пытанні.Паводле яго слоў, ізраільцяне выразна пазначылі сваю пазіцыю падчас некалькіх нядаўніх гутарак з высокапастаўленымі прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі. Згодна з гэтай інфармацыяй, Ізраіль будзе трымаць ЗША ў недасведчанасці, каб ніхто не мог потым сказаць, што амерыканцы маглі, але не ўтрымалі свайго саюзніка ад нападу.
Моцны тарнада ў ЗША забраў жыцці 13 чалавекНад цэнтральнай часткай ЗША пранёсся моцны тарнада. Яго ахвярамі, паводле папярэдніх даных, сталі 13 чалавек, яшчэ каля 100 паранены, паведамляюць інфармагенцтвы. Ураган пачаўся ноччу, таму многія жыхары не чулі папераджальных сірэн.
Серыя тарнада абрушылася на штаты Ілінойс, Місуры, Канзас і Кентукі. Смерч, які рухаўся са скорасцю да 100 км/гадз, пакінуў пасля сябе шырокую паласу разбурэнняў: знішчаны каля 300 дамоў, з корнем вырваны дзясяткі дрэў, пашкоджаны лініі электраперадачы. У пацярпеўшых раёнах працуюць атрады ратавальнікаў і падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі. Сілы пажарных і паліцыі кінуты на разбор завалаў і ахову пашкоджаных будынкаў. У Канзасе ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.