"Белавія" — пра зламаны ілюмінатар: "Я такіх фотаздымкаў шмат магу зрабіць"

Источник материала:  
01.03.2012 16:24 — Новости Общества

120301 Nasta Belavia.mp3

Пасажыр рэйсу “Мінск-Варшава” сфатаграфаваў паламаную шыбу самалёта і запосціў фота ў Facebook.


“Ляцелі ў камандзіроўку, і вось такую фігню ўбачылі я і мае калегі. Было крыху страшна. Зразумела, што гэта была пашкоджаная ўнутраная абшыўка. Але ўсё адно было страшна”, — распавядае пасажыр "Боінга 737-500", які ляцеў з Мінска ў Варшаву 27 лютага рэйсам “Белавія”. І… сфатаграфаваў пашкоджаны ілюмінатар.



З гэтай шыбы дзьмула, прыгадвае ён у каментарах: “Адтуль ішло нейкае паветра, але не думаю, што гэта забортнае паветра. Бо тады б была разгерметызацыя”.


Еўрарадыё знайшло гэтага пасажыра і спытала, ці была складзеная скарга, але паведамляць пра паламанае акно ён чамусьці не стаў.


“Убачыў — сфоткаў. Потым мы свае справы абмяркоўвалі, ды й сэнс быў казаць? Што б нам, самалёт замянілі?  Наўрад ці…”.


Палёт у "дзіравым" самалёце заняў гадзіну. Квіток каштаваў у раёне 150 еўра.


“Адкуль у самалёце паламаны ілюмінатар?” — з такім пытаннем Еўрарадыё звяртаецца да намесніка дырэктара “Белавія” Ігара Чаргінца.


“Самалёты перад вылетам правяраюцца”, — запэўнівае Ігар Чаргінец і дадае, што гэта мог быць і не іх самалёт.


Ігар Чаргінец: "Вы ўпэўненыя, што гэта было? Я такіх фотаздымкаў шмат магу зрабіць".


Еўрарадыё: Дык гэта быў не самалёт “Белавія”?


Чаргінец: "Не магу сцвярджаць ні ў адзін, ні ў іншы бок".


Нечакана намеснік дырэктара “Белавія” супакойвае, што нават з такой паломкай лётаць можна!


Ігар Чаргінец: “Як там гэта зроблена… У прынцыпе фізічна нічога страшнага быць не можа”.
Еўрарадыё: Самалёт можа і так ляцець нармальна?
Чаргінец:"Так".

Еўрарадыё жадае ўсім бяспечных палётаў!


←Инвестфорумы в сфере туризма предлагается провести в каждой области Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика