У Мінску не дазволілі дыскусію пра паляпшэнне адносін Беларусі і Еўрасаюза
01.03.2012 20:30
—
Новости Общества
Грамадскае аб'яднанне планавала 2 сакавіка правесці дыскусію "У пошуку ідэй для паляпшэння адносін Беларусі і ЕС".
"На фоне апошніх падзей у адносінах Беларусі і ЕС наша панэльная дыскусія была заклікана "збіць эмацыянальнае напружанне" і пачаць аргументаванае канструктыўнае абмеркаванне магчымасцяў выхаду з сітуацыі", — цытуе заяву арганізатараў БелаПАН.
Дарэчы, вялікую цікавасць да мерапрыемства выказвалі прадстаўнікі не толькі грамадзянскай супольнасці, але і органаў дзяржаўнай улады, а таксама дзяржаўных СМІ.