РОЗГАЛАС

Источник материала:  

Па вынiках таргоў на адзiнай сесii Беларускай валютна-фондавай бiржы 28 лютага нацыянальная валюта чарговы раз умацавалася адносна долара i засталася ў межах бягучых ваганняў адносна еўра i расiйскага рубля, паведамляе БЕЛТА.

Да долара беларускi рубель учора зафiксаваў пазiцыю Br8 070/1$ (на папярэднiх таргах 27 лютага — Br8 110/ $1). Аб'ём праведзеных здзелак па гэтай валюце склаў $39,924 млн. На таргах расiйскiм рублём устанавiлiся суадносiны Br279 за 1 расiйскi рубель (27 лютага — Br278,5 за 1 расiйскi рубель). Аб'ём таргоў склаўся на ўзроўнi 968,348 млн расiйскiх рублёў. Адносна еўра беларускi рубель спынiўся на пазiцыi Br10 840 за 1 еўра (27 лютага — Br10 900 за 1 еўра). Падагульняючы аб'ём здзелак склаў 27,9 млн еўра.

Такiм чынам, курс нацыянальнай валюты зрабiў чарговы крок да псiхалагiчна важнай адзнакi Br8 000/$1.

Фальшывак летась было менш

На тэрыторыі Беларусі канфіскуецца ў асноўным падробленая замежная валюта. Толькі 7 працэнтаў зарэгістраваных выпадкаў прыпадаюць на долю нацыянальнай валюты.

Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў, выпадкаў поўнага вырабу фальшывай замежнай валюты ў Беларусі не ўстаноўлена. Уся яна вырабляецца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні і завозіцца ў нашу краіну з іншых дзяржаў, часта грамадзянамі, якія і не падазраюць аб падробцы. Летась факты фальшываманецтва склалі ў структуры эканамічнай злачыннасці каля 18%. Гэта менш, чым у годзе 2010-м, паколькі ў 2011-м меў месца валютны крызіс, падчас якога насельніцтва масава не здавала валюту ў банкі, дзе ў асноўным і выяўляюцца фальшывыя грошы. Усяго летась зарэгістравана 1121 злачынства, звязанае з фальшываманецтвам. Канфіскаваныя грашовыя сродкі адпавядаюць суме, эквівалентнай 9 млрд рублёў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Могилевский горисполком выносит на общественное обсуждение план застройки микрорайона "Солнечный" в районе ул. Фатина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика