У Гродна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес

Источник материала:  
28.02.2012 12:17 — Новости Общества

У Гродна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес


У Гродна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес
У Гродна на вуліцы Рэпіна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес.

– Гэты грабавы самасей паўстаў пасля заняпадку маёнтка Аўгустова, – распавядае гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха. – Ён у Гродна засеяўся ў двух месцах: на вуліцы Рэпіна, дзе з’яго стаўся такі паўлесак, і ў сучаснай прамзоне. Граб – гэта вельмі каштоўнае дрэва. Яно само па сабе вельмі прыгожае, расце доўга і эфектна выглядае. Лесапасадка была знішчана цалкам законна, але пытанне троху ў іншым. Ці было апраўдана зразанне такой колькасці дрэваў? Дарога паўстане, і трэба будзе рабіць новыя пасадкі дрэваў, каб зрабіць гукавую ізаляцыю ад праяджаючага па транзітнай дарозе транспарту. Я мяркую, што гарадзенскія ўлады не будуць ставіць для гукаізаляцыі адмысловыя шчыты, як гэта робяць памылкова на Захадзе. А зробяць гукаізаляцыю лесапасадкаю.

Транзітная дарога, якая паўстане на гэтым месцы, звяжа мікрараён Фолюш і вуліцу Суворава, "разгрузіўшы" некаторыя густанаселеныя вуліцы гораду. 

У Гродна пры пабудове новай аб’язной дарогі знішчылі грабавы лес
←Ошмянские таможенники задержали 16 тысяч свежесрезанных цветов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика