Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі

Источник материала:  
27.02.2012 17:41 — Новости Общества

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі


Ледзяны артылерыст разам са сваёй пушкай на плошчы Перамогі ў Віцебску не дачакаліся на тое, што лета, калі мясцовыя ўлады збіраюцца шырока святкаваць 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года, але нават канца зімы. Сонейка, яно памацней за любога Напалеона: пушка з ядрамі і бравы салдат побач пераўтварыліся ў вартае жалю відовішча. Ляснулі і астатнія персанажы казачнай алеі.

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі
Так цяпер выглядае артылерыст 1812 года са сваёй пушкай

Царэўна-лебедзь пазбавілася не толькі кароны, але і крылаў. Дасталося і чарапасе. Галава бедалагі ляжыць побач з панцырам. Гамон прыйшоў і грыфону – ніхто не пазнае зараз у гэтым аскепку былую міфалагічную страшыдлу. У кабрыялет дзеці яшчэ пакуль садзяцца, але кіроўцу хтосьці знёс палову тулава.

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі
Ад лебедзя яшчэ засталіся крылы

Даўжэй за ўсіх пратрымаецца зубр. Яго сонейка амаль не пашкодзіла. Дзіва што, ці рэльны, ці ледзяны – ён жа волат!

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі
Дракон ператварыўся ў ігуану

Цікава, што гараджане працягваюць вадзіць сваіх дзяцей на экскурсіі нават да гэтых аскепкаў. І працягваюць фатаграфавацца на іхнім фоне. Пры гэтым многія са шкадаваннем кажуць: “Навошта было ладзіць гэты конкурс напрадвесні? Хіба было мала марозных дзён?”.

Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі ў Віцебску пацярпелі ад адлігі 
←Единственным источником официального опубликования правовых актов признан Национальный правовой интернет-портал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика