Верталёт: 500 долараў − і ваш на гадзіну

Источник материала:  

Да артыкула “Фатаграфія – аснова для мноства накірункаў мастацтва” нам даслалі каментар: “Цікава, а як гэта можна замовіць сабе верталёт?” Юшка. На пытанне адказвае фотамастак Сяргей Плыткевіч, які правёў 11 лютага лекцыю  “Верталётная эстэтыка сучаснай фатаграфіі” ў межах праекта “Арт-Вілейка”.

− Калі вы хочаце фатаграфаваць з верталёта, то найперш трэба атрымаць дазвол. Першы − ад гарадскіх уладаў той мясцовасці, над якой хочаце здымаць. Другі дазвол − ад Генеральнага штаба. Калі будзеце здымаць над Мінскам, дадаткова неабходны дазвол Службы аховы Прэзідэнта. Калі вас цікавіць толькі аглядная экскурсія, гэтыя дазволы не патрэбныя. А ўжо непасрэдна замаўляць верталёт можна ў МНС, ДТСААФе, дакладна тры прыватныя кампаніі ведаю, якія аказваюць такія паслугі. Гадзіна палёту абыходзілася мне прыкладна ў 500 долараў.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←Ситуацию вокруг минского парка 40-летия Октября районные власти решили обсудить с общественностью после вырубки деревьев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика