Долар абрынуўся

Источник материала:  

Грэцыі ўсё ж такі дадуць грошай. Міністры фінансаў краін еўразоны прыйшлі да ўзаемаразумення ў аўторак. Цяпер еўра можа пакуль пачуваць сябе спакойна.

Іншае пытанне, ці зможа сонечная краіна выканаць усе патрабаванні за прадастаўленыя грошы. А гэта трэба скарачаць дзяржаўны доўг, дзяржаўныя выдаткі, рабочыя месцы ў дзяржсектары і зніжаць мінімальную зарплату на 151 еўра да 600 еўра ў месяц. Грэкам, зразумела, такі паварот падзей не даспадобы. І іх можна зразумець, бо, напрыклад, у Германіі авіядыспетчары аэрапорта Франкфурта-на-Майне арганізавалі забастоўку не тое, што з-за зніжэння заробкаў, а з-за таго, што іх не павысілі на 40-50%. Кожнаму хочацца жыць толькі лепш. Паглядзім, што з гэтага выйдзе надалей. Толькі пры поглядзе неабходна ўлічыць, што ў Еўропе сёлета прагназуецца вяртанне да рэцэсіі. Тым часам у Злучаных Штатах Барак Абама шукае спосабы павелічэння даходаў у бюджэт краіны. Амерыканскі прэзідэнт, а дакладней яго адміністрацыя, хоча прапанаваць змяненне падаткаабкладання кампаній. Мяркуецца знізіць падатак на прыбытак з 35% да 28%. Аднак адначасова будуць адменены і шматлікія льготы і вылікі. Вынікам такога кроку чакаюць зніжэнне агульнай стаўкі падатку на прыбытак, але павелічэнне прытоку грошай у бюджэт. Наколькі гэта дапаможа ЗША, цяжка сказаць. Але хоць якія-небудзь захады ім трэба рабіць. Па-першае, у спіну дыхае Кітай (што, дарэчы, прызнаюць і самі амерыканцы, згодна з нядаўнім апытаннем сярод насельніцтва), а па-другое, пачаўся рост цэн на нафту, на фоне якога долар падае.

Вось і адносна нашай нацыянальнай валюты "амерыканец" страціў аж 160 рублёў (мінус 1,9%). Цяпер ён каштуе 8110. Еўра ж, у сваю чаргу, згубіў толькі 20 рублёў (мінус 0,2%) і каштуе 10840. Тыя ж працэнты паказаў і расійскі рубель, пазбавіўшыся толькі 0,5 "беларуса" да ўзроўню 275,5. Яшчэ адна навіна беларускай фінансавай сферы — новы чалавек у Дэпартаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Беларусі. Дырэктарам гэтага падраздзялення цяпер стаў Сяргей Сушко. Улічваючы, што ўрад патрабуе развіцця рынку каштоўных папер у Беларусі, можна спадзявацца на нейкія зрухі ў гэтым кірунку дзякуючы прыходу свежых кадраў. Але, акрамя новых чыноўнікаў, могуць з'явіцца і новыя банкі. Адзін ужо быў зарэгістраваны Нацбанкам — "Банк інвестыцыйных тэхналогій". Ходзяць чуткі, што яшчэ будзе зарэгістраваны "Еўрасэтбанк".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Смертность от причин, связанных с алкоголем, увеличилась почти на 50%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика