Чаму навучаць беспрацоўных у Слоніме
24.02.2012 19:07
—
Новости Общества
Чаму навучаць беспрацоўных у Слоніме

Наколькі актуальныя на рынку працы гэтыя прафесіі і як аплачваецца праца такіх спецыялістаў, пацікавілася карэспандэнт "ГС".
Як высветлілася, самымі запатрабаванымі з іх, згодна са спісам вакансій аддзела службы занятасці ад 22 лютага, былі вадзіцелі розных катэгорый. Іх для працы на розныя прадпрыемствы і гаспадаркі Слонімскага раёна патрабавалася больш за 20 чалавек. Прапаноўвалі работадаўцы шафёрам ад 1 да 2 мільёнаў і больш.
Муляры, рамяство якіх з’яўляецца адным з самых старажытных, у спіс запатрабаваных ад 22 лютага не ўвайшлі. Праўда, раней пяць рабочых гэтай спецыяльнасці патрабаваліся будаўнічаму прадпрыемству, якое заяўляла мінімальную заработную плату — адзін мільён рублёў.
Вакансіі для майстроў па еўрарамонце ў лютым таксама адсутнічалі. Аднак гэта сёння, бадай, адна з самых актуальных на рынку працы прафесія. Бо пытанні рамонту і добраўпарадкавання свайго жылля для людзей не згубяць сваёй актуальнасці ніколі. І прапанова на рынку рамонтна-будаўнічых паслуг адпаведная: толькі ў “Газеце Слонімскай” кожны нумар рэкламуюць свае паслугі каля дваццаці такіх майстроў. Тое, што такая праца высока аплачваецца, іграе ў гэтым не апошнюю ролю.
Да ведама
Згодна з інфармацыяй аддзела дзяржаўнай службы занятасці, заняткі навучальных груп майстроў па еўрарамонце пачнуцца 27 лютага, вадзіцеляў катэгорыі “В” і “С” — 1 сакавіка, муляраў-мантажнікаў — 26 сакавіка.