15 чалавек сталі "Людзьмі года" Магілёўскай вобласці
24.02.2012 14:54
—
Новости Общества
15 чалавек сталі "Людзьмі года" Магілёўскай вобласці
Телерадиокомпания "Могилев"Шматдзетная маці, сястра міласэрнасці, бізнэсмэны. 15 чалавек названыя "Людзьмі года" Магілёўскай вобласці і атрымалі ўзнагароды з рук старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка.
Узнагароджванне спецыяльнай прэміяй праводзілася па выніках працы за 2011 год па трох намінацыях: вытворчая і невытворчая сферы, грамадска-палітычная дзейнасць. Сярод лаўрэатаў людзі розных прафесій: бізнэсмэн Мікалай Сыса, кіраўнік сельгаспадарчага прадпрыемства Мікалай Качанаў, крычаўская настаўніца Алена Цілюпа, урач-інфекцыяніст Мікалай Буракоўскі.