Рэзідэнцыю на Мінскім моры дабудавалі
24.02.2012 10:11
—
Новости Общества
Рэзідэнцыю на Мінскім моры дабудавалі
Расійская "Ітэра" сыходзіць з Беларусі, затое пакідае таямнічы жылы комплекс за калючым дротам.
Пра новую таямнічую рэзідэнцыю, якая будуецца на беразе Мінскага мора, "Наша Ніва" ўпершыню напісала ў ліпені 2011 года. Тады чытач з Мінскага раёна паведаміў нам пра "новыя Дразды" — невялікі раён на пяць домікаў з лазняй, басейнам іфізкультурна-аздараўляльным комплексам.
У лесе каля Мінскага мора якраз знайшоўся той самы жылы комплекс "Усход". Элітнае будаўніцтва тады яшчэ працягвалася. Забудоўшчык — СААТ "УсходБел" — па "выпадковым" супадзенні меў той аднолькавы юрыдычны адрас з кампаніяй "Ітэра-Бел" , якая атрымала ўчастак падбізнэс-квартал "Мінск-Сіці" .
А вось будаўнічыя працы, напрыклад, праводзіла ТАА "ТДТ", якое дагэтуль вызваленае ад падатку на прыбытак як удзельнік будаўніцтва "Мінск-Сіці" . Гэтыя факты ўскосна пацвярджалі інфармацыю, што рэзідэнцыя на Мінскім моры пабудавана расійскай "Ітэрай" узамен на ласы кавалак пасярод Мінска.
Цяпер, калі расіяне не паразумеліся з беларускімі ўладамі і аказаліся выкінутыя з рэалізацыі "Мінск-Сіці" , мы вырашылі яшчэ раз палюбавацца на новую рэзідэнцыю.
З часу папярэдняй паездкі прайшла больш чым паўгода. За гэты час на павароце да "Усходу" ўзнік знак "Рух забаронены". Забаранілі, дарэчы і спыняцца на дарозе.
Кіруемся знаёмым маршрутам. Ужо здалёк відаць, што адбыліся істотныя змены. Па-першае , усе будаўнічыя часовыя пабудовы зніклі разам з пашпартам аб’екта, вызваліўшы месца пад міні-стаянку для аўтамабіляў. Па-другое , па ўсім перыметры агароджы з’явіўся калючы дрот — відаць, гасцей ва "Усходзе" не чакаюць. Каб іх папярэдзіць іх з’яўленне, растаўленыя і камеры відэаназірання. А каб зусім застрашыць выпадковых мінакоў, вісяць таблічкі "Забароненая зона. Праход забаронены".
Адметна, што рамонтнікі, якія круцяцца побач з дарогай, не задумваючыся, называюць комплекс "рэзідэнцыяй". "Як ты кажаш? "Усход"? — смяюцца яны. — Рэзідэнцыя гэта, што ж яшчэ".
Па спадарожнікавым здымку можна разглядзець, што будаўнікі дарабілі ў элітным пасёлку міні-футбольнае поле і басейн, каб гаспадары "маёнткаў" маглі займацца спортам. Разабраць астатнія здымкі складаней, але, як і пісаў наш чытач, год таму, тры вялікія дамы тут ёсць.
Ахоўнікі на ўваходзе ў комплекс нешматслоўныя. "Пакіньце, калі ласка, тэрыторыю. Мы не ўпаўнаважаныя з вамі размаўляць", — адказваюць яны на ўсе пытанні, так і не намякнуўшы, што за вялікая сям’я хаваецца за калючым дротам рэзідэнцыі, якую ахоўваюць з прэзідэнцкім размахам.
Рэндары будынкаў:
Шлагбаўм і плот на ўездзе ў рэзідэнцыю "Усход". |
Домік аховы. |
Гасцявая стаянка. |
"Забароненая зона. Праход забаронены". Разам з калючым дротам і камерамі відэаназірання. |
Праз дрэвы можна разглядзець некалькі домікаў. |
Гэта хата з краю. |
Рух забаронены, папярэджваюць выпадковых гасцей. |
Спадарожнікавая мапа ад Яндэкса. На ёй відаць ужо дабудаваны басейн. |
Мапа ад Гугла трохі даўнейшая. |
Рэндар жылога комплексу. |
Рэндары будынкаў: