Збяруць здаровае сэрца
23.02.2012
—
Новости Общества
Падчас акцыі для моладзі на тэму здаровага ладу жыцця дзяўчаты і хлопцы паўдзельнічаюць у віктарыне, абмяняюць цыгарэту на цукерку і паўдзельнічаюць у заданні "Збярыце здаровае сэрца".
Потым удзельнікаў запросяць на моладзевы канцэрт. Як паведаміла начальнік аддзела моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Копач, акцыя пачнецца а 18 гадзіне ў раённым Доме культуры ў суботу, 25 лютага.
Зоя ХРУЦКАЯ.