Наведнiкi TUT.BY ведаюць пра "ажыну" i "бэз", але блытаюцца з "iмбрыкам" i "жаўнерам"
23.02.2012 08:18
—
Новости Общества
Наведнiкi TUT.BY ведаюць пра "ажыну" i "бэз", але блытаюцца з "iмбрыкам" i "жаўнерам"
З нагоды Дня роднай мовы 22 лютага TUT.BY правёў блiц-апытаннi сваiх наведвальнiкаў – цi добра яны ведаюць некаторыя словы беларускай мовы.
Словы – з лiку тых, што нячаста можна пачуць, асаблiва калi не карыстаешся роднай мовай штодзённа. Мы зрабiлi проста: склалі пяць апытанак, да кожнай – па тры варыянты значэнняў на рускай мове.
Вынiкi прыемныя: на родныя словы аўдыторыя парталу не забылася, нягледзячы на тое, што абсалютная большасць працягвае выбiраць рускамоўны iнтэрфэйс, чытаць на рускай мове навiны ды пакiдаць на ёй каментары.
Найменш цяжкасцяў для ўдзельнiкаў апытання выклiкаў "бэз" – 90% адказалi правiльна – "сирень". А вось з "ажынай" карыстальнiкi TUT.BY былi ўжо не такія ўпэўненыя: нягледзячы на "смачныя" плакаты з рэкламных слупоў, каля 18% палiчылi ажыну "рябиной". Але правiльны адказ усё ж дала большасць – амаль 75%.
"Жаўнера" амаль трэцяя частка апытаных пераблытала з "каўнерам" – 27,64% назвалi "солдата" "воротником". Тым не менш, 65% уважлiвых не памылiлiся.
"Патэльню" 23% апытаных пераблыталі, мабыць, з патыліцай, бо правільным варыянтам абралі "затылок". Яшчэ 5% вырашылі, што гэта "кладовка". Але 72% адказалі правільна.
Найбольш цяжкасцяў выклiкаў "iмбрык" (з якога ўсё пачалося ў нядаўнiм вiдэа "Будзьма беларусамi") – думкi падзялiлся амаль пароўну памiж "имбирем" (24%), "кепкой" (36%) ды "чайником" (39%). Зноў большасць мела рацыю!
Цiкава, што каля сотнi чалавек былі не задаволеныя прапанаванымі варыянтамі i вынайшлi больш крэатыўныя (на сваю думку). Так, "жаўнерам" прызначылi "камбайнёра", "музыканта". "Бэзу" прапанавалi такiя значэннi як "капялюш", "жасмин". "Iмбрык" для некаторых ператварыўся ў "печыва". "Ажыну" называлі "клюквай" і "малінай". А вось на "патэльнi" крэатыў скончыўся.
Дзякуй вам, сябры, што не забываецеся на родную мову i родныя словы!