У Беларусі змяняецца парадак прысваення класаў упершыню паступаючым на дзяржслужбу
У Беларусі змяняецца парадак прысваення класаў дзяржаўных служачых грамадзянам, якія ўпершыню паступаюць на дзяржслужбу. Адпаведны ўказ № 94 "Аб прысваенні класаў дзяржаўных служачых" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лютага.
"Дакумент прадугледжвае змяненне парадку прысваення класаў дзяржаўных служачых грамадзянам, якія ўпершыню паступаюць на дзяржслужбу. У адпаведнасці з указам клас дзяржаўнага служачага прысвойваецца ім не пазней як за адзін месяц з дня назначэння на пасаду", — праінфармавалі ў прэс-службе.
Гэта мера дасць магчымасць павысіць узровень заработнай платы і, адпаведна, узровень сацыяльнай абароненасці дзяржслужачых, зрабіўшы тым самым дзяржаўную службу больш прывабнай як для маладых ініцыятыўных спецыялістаў, так і для работнікаў, якія маюць вялікі вопыт практычнай работы ў арганізацыях.
У выпадку ўстанаўлення для грамадзяніна, які ўпершыню паступае на дзяржслужбу, папярэдняга выпрабавання (па пагадненні бакоў на тэрмін ад трох да шасці месяцаў у адпаведнасці з артыкулам 29 закона "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь") клас дзяржаўнага служачага прысвойваецца не пазней як за адзін месяц з дня заканчэння тэрміну такога выпрабавання.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.