Напярэдадні і ў дзень жаночага свята цягнікоў стане больш
22.02.2012 09:20
—
Новости Общества
Напярэдадні і ў дзень жаночага свята цягнікоў стане больш
Беларуская чыгунка ў першай палове сакавіка, а таксама ў канцы красавіка ўводзіць у расклад руху каля трох дзясяткаў дадатковых цягнікоў.
Асноўная іх колькасць, як распавялі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, прыпадае на 7-8 сакавіка. Гаворка ідзе больш чым пра два дзясяткі цягнікоў. Напрыклад, у гэтыя дні будзе курсіраваць цягнік №638 Мінск — Калінкавічы — Гомель, які будзе выпраўляцца ў дарогу са сталіцы ў 15.12, а прыбываць у Гомель у 23.14. Таксама пасажыры змогуць скарыстацца дадатковым цягніком № 635 Мінск — Пінск, які ў названыя дні адправіцца з Мінска ў 17.37, а прыбудзе ў Пінск у 22.57. Напярэдадні і ў дзень жаночага свята з'явіцца ў раскладзе і цягнік № 632 Мінск — Гомель, які выйдзе са сталіцы ў 18.15, а будзе ў абласным цэнтры ў 23.06.
7 сакавіка да паслуг пасажыраў дадатковыя цягнікі: № 557 Масква — Мінск адпраўленнем з белакаменнай у 19.25 і прыбыццём у Мінск у 5.06; № 11 Масква — Мінск адпраўленнем з Масквы ў 21.09 і прыбыццём у нашу сталіцу ў 5.32 (такі ж цягнік запланаваны ў раскладзе на 25 красавіка).
8 сакавіка можна будзе скарыстацца, напрыклад, дадатковымі цягнікамі: № 515 Масква — Мінск, які выправіцца з расійскай сталіцы ў 0.07, а будзе ў Мінску ў 9.50; № 12 Мінск — Масква адпраўленнем з Мінска ў 23.15, прыбыццём у белакаменную ў 9.37 (паслугамі гэтага цягніка ахвотныя змогуць скарыстацца і 26 красавіка). Таму пасажырам можна толькі раіць уважліва вывучаць расклад перад планаваннем падарожжа.