Хрысціянскія дэмакраты нагадалі мінчанам звычайныя беларускія словы (фота)

Источник материала:  
21.02.2012 18:44 — Новости Общества

21 лютага маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі мінчан з Днём роднай мовы.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба БХД, з самай раніцы моладзь расклеіла на інфармацыйных слупах уздоўж ліній метро «святочныя плакаты» са звычайнымі беларускімі словамі.

Хрысціянскія дэмакраты нагадалі мінчанам звычайныя беларускія словы (фота)

Хрысціянскія дэмакраты нагадалі мінчанам звычайныя беларускія словы (фота)

«На плакатах мы напісалі самыя простыя і звыклыя словы для сучаснага носьбіта беларускай мовы, — паведаміў актывіст Зміцер Трафімчук. — Агулам выйшла 16 слоў на адзін слуп. Нашы «слоўнікі» было добра відаць, і ранішнія прахожыя з цікавасцю разглядалі, што там напісана. Галоўная задача нашай акцыі — нагадаць грамадству пра складаны стан мовы. Толькі нешматлікія нашы суразмоўцы ведалі, што 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Спадзяемся, што беларусы ўспомнілі лёгка забытыя словы і абавязкова будуць выкарыстоўваць іх ва ўжытку».

Хрысціянскія дэмакраты нагадалі мінчанам звычайныя беларускія словы (фота)



←Беларусь намерена экономически закрепиться на рынке Нигерии и соседних государств - Бескостый

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика