Лагапеды ўстаноў аховы здароўя перасталі быць педагогамі?
21.02.2012 09:48
—
Новости Общества
Лагапеды ўстаноў аховы здароўя перасталі быць педагогамі?
У нумары за 25 студзеня "Звязда" змясціла артыкул "300 настаўнікаў-лагапедаў "завіслі" паміж небам і зямлёй". Нагадаем, што размова ў ім вялася аб няпростай сітуацыі, у якой апынуліся настаўнікі-лагапеды ўстаноў аховы здароўя пасля выхаду ў верасні мінулага года пастановы Міністэрства адукацыі "Аб вызначэнні скарочанай працягласці рабочага часу асобным катэгорыям педагагічных работнікаў". Фактычна пасля з'яўлення гэтага дакумента была праведзена мяжа паміж лагапедамі, якія працуюць ва ўстановах адукацыі і ўстановах аховы здароўя. У апошніх норма педагагічнай нагрузкі на стаўку ўзрасла ўдвая: з 20 да 40 гадзін. Але заробкі пры гэтым засталіся ранейшыя. Пазбавіліся яны і 56 дзён адпачынку...
Артыкул быў накіраваны ў Міністэрства адукацыі, адкуль мы атрымалі наступны адказ:
"Міністэрства адукацыі азнаёмілася з артыкулам і на запыт рэдакцыі ў рамках сваёй кампетэнцыі паведамляе наступнае.
Настаўнікі-дэфектолагі ўстаноў адукацыі з'яўляюцца педагагічнымі работнікамі. У адпаведнасці з артыкулам 50 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, педагагічнымі работнікамі прызнаюцца асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць (рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (ці) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстаноў адукацыі, яго структурных падраздзяленняў.
Настаўнікі-дэфектолагі арганізацый аховы здароўя (акрамя іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю пры ўмове рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі) не рэалізуюць адукацыйныя праграмы, у адпаведнасці з заканадаўствам яны не могуць быць аднесены да педагагічных работнікаў. Акрамя таго, не вырашаны і іншыя пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю гэтых работнікаў (абгрунтаванасць наймення ў арганізацыях аховы здароўя пасады настаўніка-дэфектолага, устанаўлення кваліфікацыйных патрабаванняў да заняцця гэтай пасады, павышэння кваліфікацыі, аплаты працы, працягласці працоўнага водпуску і іншыя).
Для вырашэння гэтых пытанняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даў адпаведнае даручэнне Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству працы і сацыяльнай абароны і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь".
Шчыра кажучы, пра тое, што "праводзіцца работа па ўрэгуляванні пытання аб працягласці працоўнага часу настаўнікаў-лагапедаў сістэмы аховы здароўя", апошнія чуюць на працягу амаль што паўгода, прычым з самых розных крыніц, паколькі звярталіся за гэты час не толькі ў Міністэрства адукацыі, але і ў Міністэрства аховы здароўя, у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя, і ў Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама. А пакуль "пытанне вырашаецца" і ведамствы разбіраюцца паміж сабой, хто ж усё-такі возьме лагапедаў пад сваё крыло, тыя вымушаны працаваць літаральна на знос, паколькі кіраўніцтва многіх устаноў аховы здароўя прымушае іх працаваць ад званка да званка, а гэта, між іншым, 8 гадзін штодзённай галасавой нагрузкі і непасрэдных стасункаў з пацыентамі. Ёсць установы аховы здароўя, дзе лагапедам, якія не вытрымліваюць такіх нагрузак, прапануюць працаваць чатыры гадзіны на прыёме з пацыентамі, а 4 гадзіны... масажыстамі. І людзі вымушаны звальняцца...