Фотакарэспандэнтку "Брестского курьера" хацелі выдаліць з мерапрыемства ў гарвыканкаме
20.02.2012 17:30
—
Новости Общества
Фотакарэспандэнтку "Брестского курьера" хацелі выдаліць з мерапрыемства ў гарвыканкаме
Прэс-служба БАЖСябра ГА “БАЖ” Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на паседжанне горадабудаўнічай Рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі фотадзымкаў на замову рэдакцыі “Брестский курьер”.
Праз некаторы час пасля пачатку мерапрыемства старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў пачаў высвятляць, якое выданне прадстаўляе фотакарэспандэнтка, і заявіў, што ў Міланы Харытонавай няма акрэдытацыі, каб прысутнічаць на гэтым паседжанні.
“Я паспрабавала ўдакладніць, ці праводзілася нейкая адмысловая акрэдытацыя на згаданым мерпрыемстве, - распавяла Мілана Харытонава. – Старшыня гарвыканкама патлумачыў, што такая акрэдытацыя патрэбная на ўсе мерапрыемствы, што ладзяцца ў гарвыканкаме, і, маўляў, без яе нельга на іх прысутнічаць”.
Калі гэтыя словы выклікалі ўсмешку ў некаторых прысутных журналістаў, Аляксандр Палышэнкаў прапанаваў ім таксама пакінуць залу. Мілане Харытонавай жа ён заявіў, што яна выконвае “замову” і адпрацоўвае грошы.
Зразумеўшы, што самастойна фотакарэспандэнтка з памяшкання не пойдзе, старшыня Брэсцкага гарвыканкама праз некалькі хвілінаў працягнуў паседжанне.