Базавая арэндная стаўка з 1 красавіка — 35 тысяч рублёў

Источник материала:  

Пра гэта ўчора заявіў старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў падчас "круглага стала" з кіраўнікамі і прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структур.

Базавая арэндная стаўка будзе цяпер вызначацца штогод па стане на 1 красавіка з улікам індэкса цэн да папярэдняга года. Праект адпаведнага ўказа падрыхтаваны, але пакуль знаходзіцца на дапрацоўцы. У любым выпадку, яго павінны прыняць да 1 красавіка, калі ў тры разы будзе павялічана базавая велічыня — да 100 тысяч рублёў. Аднак Георгій Кузняцоў адзначыў, што дакумент будзе дзейнічаць толькі ў дачыненні да дзяржаўнай маёмасці — прыватнікі будуць дамаўляцца аб памерах арэнднай платы паміж сабою.

Новая норма, якая "адвязваецца" ад базавай велічыні, дазволіць прадказваць прыкладны ўзровень арэнднай стаўкі, зыходзячы з індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год. Такім чынам, стаўка заўсёды будзе заставацца прымальнай для прадпрымальнікаў. У гэтым годзе, мяркуецца, яна складзе 35 тысяч рублёў з улікам індэкса цэн.

Уладзіслаў Соўпель.

←Белорусские волонтеры покоряют Камчатку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика