Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы

Источник материала:  
15.02.2012 17:27 — Новости Общества

Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы


З нядаўняга часу базавая школа ў Грандзічах атрымала статус гарадской школы № 14. Можна было б узрадвацца за дзяцей, але выгоды, якімі вымушаныя карыстацца навучэнцы, шакуюць.

Нягледзячы на пануючыя маразы, якія сягаюць нават да мінус 20 градусаў, вучні грандзіцкай школы вымушаны карыстацца прыбіральняй, якая знаходзіцца ў двары навучальнай установы. Гэтае памяшканне не мае абагрэву і дзвярэй, а тэмпература ў ім не адрозніваецца ад тэмпературы на двары. На падлозе – замерзлыя лужы з мачы, на якіх лёгка паслізнуцца.

Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы

Варта ўзгадаць, што школа мае асаблівы інтаграцыйны статус. Гэта значыць, што разам са звычайнымі ў ёй навучаюцца дзеткі з асаблівасцямі развіцця. Па словах дырэктара школы Таццяны Галавенкі, востра пытанне аб прыбіральні не стаіць і на стан здароўя вучняў халодная прыбіральня, па яе назіраннях, не ўплывае.

– Вы ж разумееце, што такія самыя ўмовы ў большасці сельскіх школ, і амаль ва ўсіх вучняў – а большасць з іх жыве ў Грандзічах – таксама і дома, – запэўнівае дырэктарка.

Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы

Па яе словах, бацькі ні на што не скардзяцца і іх усё задавальняе. Аднак бабуля аднаго з навучэнцаў школы прызналася ў размове з "ТС", што пытанне прыбіральні неаднаразова абмяркоўвалася з педагогамі і дырэкцыяй школы.

"Я нават узгадвала пра гэта ў аддзеле адукацыі", – кажа нам сталая жанчына, занепакоеная тым, што яе ўнук вымушаны наведваць марозную прыбіральню. Паводле яе слоў, у аддзеле адукацыі Ленінскага раёна Гродна ёй запрапанавалі перавесці ўнука ў іншую школу. – У нашым выпадку, а мой ўнук – хлопец з асаблівасцямі развіцця, гэта азначала б перавесці яго ў школу на вуліцы Зана, – распавядае жанчына. – Але, па-першае, да школы на Зана нам дабірацца менш зручна, чым да школы ў Грандзічах, а па-другое, і гэта больш істотнае, праграма навучання ў школе на Зана разлічаная на дзяцей, на якіх, так бы мовіць, ужо "пастаўлены крыж". Школа ў Грандзічах лічыцца інтэграцыйнай, і ў ёй мой унук мае магчымасць кантактаваць са здаровымі дзеткамі. Да таго ж мяне і яго бацькоў цалкам задавальняе праграма навучання і кваліфікацыя педагогаў менавіта ў грандзіцкай школе.

Пра праблему прыбіральні ўзгадвалі ў размове з "ТС" таксама бацькі іншых навучэнцаў грандзіцкай школы. Найбольш гэтая праблема хвалюе бацькоў дзяўчынак, якія, у сілу фізіялагічных асаблівасцяў арганізма, рызыкуюць здароўем больш за хлопцаў. Уролаг першай палікліннікі Уладзімір Урбановіч у размове з "ТС" пацвярджае, што халодная прыбіральня – гэта вельмі небяспечна:

– Прыбіральня павінна быць цёплай! Холад можа вызваць запаленне мочапалавой сістэмы, у выніку адбываюцца рэзі, могуць развіцца хранічныя захворванні. Асабліва гэта небяспечна для дзетак малодшага школьнага ўзросту і дзяўчынак, – кажа нам эксперт.

Будаваць цёплую прыбіральню ў школе ў Грандзічах… немэтазгодна

Тым часам кіраўнік аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека запэўнівае "ТС", што будаваць цёплую прыбіральню ў школе ў Грандзічах… немэтазгодна, бо ў мікрараёне плануецца будаўніцтва новай школы.

– Мы прапанавалі бацькам пераводзіць сваіх дзяцей у іншыя школы, але ніхто гэтага не зрабіў. Скаргаў на школу няма, значыць, праблема не існуе, – падсумоўвае чыноўнік.

Атрымліваецца, што, калі бацькі па нейкіх прычынах не скардзяцца на рызыку, якой падвяргаюцца іх дзеці, то і абараніць гэтых дзяцей няма каму. Улады ды іншыя кампетэнтныя службы сыходзяць з прынцыпу: няма скаргаў – няма праблемы. 
←ВАК: в 2011 году ученая степень присуждена 567 соискателям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика