Фотафакт: невядомыя размалявалі сьцены штаб-кватэры Партыі БНФ
15.02.2012 14:13
—
Новости Общества
У ноч з 14 на 15 лютага невядомыя размалявалі сьцены штаб-кватэры Партыі БНФ, што месьціцца на вул. Чарнышэўскага, 3.
Адказны сакратар Управы Партыі БНФ Алесь Каліта 14 лютага а 10-й вечара апошнім сыходзіў зь сядзібы і пазрываў зь дзьвярэй улёткі з нацысцкімі і беларусафобскімі лёзунгамі. Відавочна, пасьля яго сыходу сьцены былі размаляваныя.