У Пружанах пачало працаваць бюро сацыяльнай інфармацыі
14.02.2012 16:08
—
Новости Общества
У Пружанах пачало працаваць бюро сацыяльнай інфармацыі
У Пружанскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачало працу бюро сацыяльнай інфармацыі.
Кансультант бюро Святлана Анатольеўна Прэдка з дапамогай камп’ютарнай праграмы падкажа, як разабрацца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Часам здараецца, што чалавек проста не ведае, куды яму звярнуцца па дапамогу.
Праграма, якая ўтрымлівае дадзеныя аб 7000 дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях сацыяльнай сферы Беларусі, а таксама апісанне сацыяльных праектаў, распрацаваных беларускімі спецыялістамі, дае правільны накірунак для пачатку вырашэння праблемы.
Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 9-37-80 або прыйсці ў цэнтр, які размяшчаецца па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 104 а.