Рабочыя БАТЭ пагражаюць спыніць працу

Источник материала:  
13.02.2012 17:26 — Новости Общества


Сёньня раніцай на асноўнай пляцоўцы вытворчасьці Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня (БАТЭ) часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталяваньня, паведамляе Радыё Свабода.

Пазьней да акцыі пратэсту далучыліся таксама працаўнікі 2-й вытворчай пляцоўкі. Падзеі пачаліся неўзабаве пасьля таго, як людзі атрымалі разьліковыя рахункі за папярэдні месяц.

Паводле суразмоўцы «Свабоды» Міхаіла С., працаўнікі БАТЭ перапынілі працу на знак пратэсту супраць налічэньня нізкіх заробкаў, якія паводле вынікаў працы ў студзені складаюць 1,3-1,5 мільёна рублёў.

У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюцца спраўдзіць факт часовага страйку. Аднак не абвяргаюць, што намесьнікі генэральнага дырэктара БАТЭ Аляксандар Марчанка і Андрэй Скрыпко сустракаліся з забастоўшчыкамі, запісвалі іхнія патрабаваньні і паабяцалі паведаміць пра вынікі разгляду цягам тыдня.



←Обязанность взрослых сопровождать детей после 23.00 планируется закрепить законодательно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика