Арлан-белахвост застаўся зімаваць у сталіцы

Источник материала:  

Самы буйны крылаты драпежнік Беларусі быў зафіксаваны арнітолагамі на рацэ Свіслач прамзоны Шабаны

У сераду, 8 лютага, спецыялісты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) ажыццяўлялі сінхронныя ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак у Мінску.

Арлан-белахвост застаўся зімаваць у сталіцыЯк паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, усяго на водных аб'ектах сталіцы сёлета было ўлічана 4372 птушкі 16 відаў. Больш за ўсё птушак было заўважана на рэках Свіслач і Лошыца, а таксама на Сляпянскай воднай сістэме. Каля 95 працэнтаў усіх зімуючых птушак складаюць крыжанкі. Значна больш, чым у мінулыя гады, у Мінску гэтай зімой засталося лебедзяў-шыпуноў, якія добра адчуваюць сябе на вадасховішчы Крыніцы на паўночным захадзе горада. Там жа засталася на зімоўку белалобая гусь.

Сярод 16 відаў крылатых 5 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта вялікі савук, савук-луток, качка-шылахвостка, зімародак і арлан-белахвост. Амаль усе яны зімуюць на рацэ Свіслач. Арлан-белахвост быў зафіксаваны на рацэ Свіслач у прамзоне Шабаны.

Сяргей КУРКАЧ.

←Несладкая доля белорусской маршрутки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика