У баранавіцкіх “нудыстаў” 10 судзімасцяў на траіх
09.02.2012 10:31
—
Новости Общества
У баранавіцкіх “нудыстаў” 10 судзімасцяў на траіх
За тое, што голымі гулялі па цэнтры горада, яны атрымалі ў суме 3 гады турмы. Не дапамагло нават тое, што хлопцы былі цвярозымі.
“У нас у горадзе Баранавічы самы гуманны суд у свеце”, — каментуе гэты дзіўны прысуд адзін з баранавіцкіх міліцыянтаў. Усе чацвёра “нудыстаў” — яго "добрыя" знаёмыя.
Міліцыянт: “Вы прыйдзіце ў Паўночны мікрараён і спытайцеся, хто такі Л. Вам кожны прадавец скажа, хто ён такі. Дакладней, хто яны такія, бо іх адно ад аднога не адрозніш… Там уся сям’я судзімая. Адзін з-за кратаў прыходзіць, другі туды сыходзіць”.
Гэтым разам мужчыны пакараныя за тое, што ўлетку прагульваліся голымі па Савецкай вуліцы: двое — атрымалі па 6 месяцаў, трэці — 2 года. Яшчэ адзін у росшуку.
“Гэта быў летні дзень, на вуліцы было шмат мінакоў. Па-другое, там наш Лядовы палац, у ім былі людзі. Таксама грамадскі транспарт хадзіў… Усё гэта было прызнана абцяжарваючымі абставінамі”, — распавядае Еўрарадыё намстаршыні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Васіль Пятрыў.
Працягваючы тлумачыць жорсткасць прысуду, суддзя здзіўляецца: падчас нудысцкай прагулкі мужчыны былі… цвярозыя!
Васіль Пятрыў: “Гэта самае дзіўнае! Прытым усе… Ну ладна, былі б яны нападпітку. Водка адключае мозг, бывае і не такое… Але яны былі цвярозыя!”
“Адвакатаў не было: яны абараняліся самастойна. Відаць, таму, што ніхто з іх не працаваў, — прыгадвае Святлана Пасемка, памошнік баранавіцкага пракурора, яна была дзяржаўнай абвінаваўцай. — У судзе прысутнічалі жанчыны, якія ішлі разам з імі па вуліцы і неслі вопратку. Іх выклікалі ў якасці сведак”.
Справа была распачатая па ч. 2 арт 339 — злоснае хуліганства.
“Злоснае — таму, што ўчынак свой яны зрабілі разам. На мове закона — злачынства было здзейсненае групай асобаў. Мой асуджаны быў двойчы асуджаны па такім артыкуле”, — працягвае Васіль Пятрыў.
Але адразу ж удакладняе: папярэднія хуліганствы з нудызмам звязаныя не былі.
Васіль Пятрыў: “Яшчэ адзін “нудыст” адбываў пакаранне ў выглядзе папраўчых працаў. І ў гэты час здзейсніў злачынства… Ён быў да таго 5 разоў асуджаны. І вось, яму далі пазбаўленне волі за хуліганства і дадалі тэрмін папраўчых працаў, які ён не адбыў. У суме атрымалася 2 года”.
На думку міліцыянта, з якім паразмаўляла Еўрарадыё, раней злачынцы карысталіся “мягкасцю” беларускага правасуддзя. Хіба што аднаго з іх міліцыянту шкада, бо ён з добрай сям’і і яшчэ “не згублены для грамадства”.
Міліцыянт: “Але і ён "згубіцца", калі ў гэтай кампаніі застанецца. Хаця ад крыміналу імкнецца трымацца падалей, а асуджаны і пакараны быў толькі аднойчы, даўно. Каля крамы гэтая гоп-кампанія заўжды вісела, стаяла… Скажу вам каротка, ёміста і па-чалавечы: казлы яны і падонкі”.