У Віцебску прыгажуня будзе раздаваць шчанюкоў ды кацянят
09.02.2012 10:37
—
Новости Общества
У Віцебску прыгажуня будзе раздаваць шчанюкоў ды кацянят
Еўрарадыё
Фото vk.com
Акцыя запланаваная на суботу, 11 лютага. Абаронцы жывёлаў вырашылі, што атрымаць чацвяраногага сябра з рук тытулаванай прыгажуні віцебчукам будзе асабліва прыемна. Каб узяць сабе жывёліну, трэба прыйсці з 11-й да 15-й гадзіны да абласнога цэнтра дзяцей і моладзі з пашпартам.
Дарэчы, Машу Вялічка прыцягнулі да ўдзелу ў акцыі не проста за прыгожыя вочы — дзяўчына вучыцца ў ветэрынарнай акадэміі, таму для яе такая дабрачыннасць — частка будучай прафесіі.