Ёсць праблемы з аперацыямі па пластыкавых картках

Источник материала:  

У Беларусі адзначаюцца праблемы з аперацыямі па пластыкавых картках.

Як паведамілі БелаПАН у ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", 5 лютага пачынаючы з 14.45 былі збоі ў працы каналаў сувязі, арганізаваных правайдарамі міжнародных плацежных сістэм Visa і МаsterCard.

"Гэтыя збоі ніяк не звязаныя з прафілактычнымі работамі, што праводзіліся ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" у ноч з 4 на 5 лютага, пра якія банкі былі своечасова праінфармаваныя", – падкрэслілі ў працэсінгавым цэнтры.

Паводле звестак спецыялістаў цэнтра, 6 лютага з 6.22 і па цяперашні час канал з міжнароднай плацежнай сістэмай VISA працуе стабільна.

У працы канала з міжнароднай плацежнай сістэмай МasterCard па гэты час назіраюцца перабоі. "Вышэйапісаныя тэхнічныя праблемы не адносяцца да зоны адказнасці прадпрыемства ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", – падкрэслілі ў цэнтры.

Праблем з абслугоўваннем банкаўскіх картак унутранай плацежнай сістэмы "БелКарт" зафіксавана не было. Аперацыі па банкаўскіх картках плацежнай сістэмы "БелКарт" апрацоўваюцца ў штатным рэжыме.

Паводле звестак Нацбанка, у Беларусі колькасць пластыкавых картак, што знаходзяцца ў абыходжанні, павялічылася за 2011 год на 6,7% – да 9,863 млн. штук на 1 студзеня 2012 года. У тым ліку 4,382 млн. картак сістэмы "БелКарт", 5,482
млн. картак міжнародных плацежных сістэм.

Паводле звестак на 1 студзеня 2012 года ў Беларусі ўстаноўлена 3,317 тыс. банкаматаў, 3,191 тыс. інфакіёскаў і 80 імпрынтараў, 25,747 тыс. арганізацый гандлю (сэрвісу) аснашчаны 40,729 тыс. плацежных тэрміналаў.

На 1 студзеня 2012 года 24 банкі Беларусі эмітавалі пластыкавыя карткі ўнутраных, міжнародных і ўнутраных прыватных плацежных сістэм.

Паводле БелаПАН.

←Учебные организации ДОСААФ в 2011 году подготовили 62 тысячи специалистов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика