Zамор'е
У большасці курортаў ёсць назвы, якія выклікаюць у думках атмасферу шчасця і спакою. А вось спа-салон у невялікім пасёлку Талмей Элазар на поўначы Ізраіля носіць адмысловую назву "Ферма драпежных раслін". І прапаноўвае не зусім звычайныя працэдуры. Наведаць гэты незвычайны спа-салон адважыцца не кожны: ва ўстанове масажыстамі працуюць жывыя рэптыліі.
Тут турыстам прапаноўваюць вось такую прыемную і "страшную" працэдуру. Для масажу выкарыстоўваюць неядавітых каралеўскіх змей родам з Каліфорніі і Фларыды, а таксама плямістых і малочных гадаў. Тут можна расслабіцца і атрымаць ад працэдуры максімум задавальнення. Працэдуру прыдумала Ада Барак, гаспадыня мясцовай "Фермы драпежных раслін" і па сумяшчальніцтве спа-курорта. Гэтае месца стала асноўнай славутасцю пасёлка. Маючы зносіны з турыстамі, Ада заўсёды давала ім дакрануцца да неядавітых змей, якія жылі ў аранжарэі, і выпадкова выявіла ад гэтага тэрапеўтычны эфект. Як адзначыла гаспадыня ўстановы, здольнасць змей здымаць стрэс вядомая спрадвеку, так што ў яе ідэі няма практычна нічога новага. Тып масажу залежыць ад даўжыні змей: больш буйныя (напрыклад, каралеўская змяя і плямісты лазаючы полаз) здымаюць боль у мышцах спіны, а гады сярэдніх памераў выклікаюць эфект агульнага расслаблення і ствараюць прыемную вібрацыю. Пасля таго, як Адай быў адкрыты новы спосаб змяінага масажу, на ферму сталі прыбываць аматары вострых адчуванняў усіх узростаў. Масаж нагадвае сеанс шокавай тэрапіі: калі масажыст апускае на жывот кліенту адразу некалькі змей, жаданне залямантаваць і ўцячы становіцца практычна непераадольным. Аднак неўзабаве ўсё змяняецца. 5—6 змей, якія адчуваюць сябе не надта ўтульна на целе чалавека, паўзуць кожная ў свой бок. Дасведчаны масажыст вяртае "лекараў" прахалоднай і гладкай скурай на месца, заблытваючы іх так, каб яны даўжэй заставаліся прахалодным клубком. Доктар Нава Бешэр, якая праводзіць сеансы такой тэрапіі, сцвярджае, што змяя нездарма лічыцца знакам медыцыны. Экстрэмалы, якія заехалі да Ады Барак, сцвярджаюць, што дакрананне змей спрыяе поўнай рэлаксацыі.
Вось гэта дні народзінаў!Мічыганская хатняя гаспадыня святкуе нараджэнне сваёй дачкі Керы 10.10.10. Прычым гэтая дата ідзе за датамі нараджэння яе сына (09.09.09) і яе першай дачкі (08.08.08). Як сведчыць статыстыка, гэты выпадак адзін на 50 мільёнаў!
36-гадовая амерыканка Барбара Сопер кажа, што гэта іх уласны невялікі цуд. Нягледзячы на ўнікальнасць дат дзіцячых дзён нараджэння, Соперы настойваюць, што гэта не было запланавана і яны нават хваляваліся з гэтай нагоды. Першае дзіця пары з'явілася на свет якраз у дзень заканчэння тэрміну. Другое дзіця нарадзілася раней за тэрмін (як меркавалася, гэта было 20 верасня) з дапамогай медыцынскага ўмяшання. Апошняе дзіця нарадзілася таксама раней за тэрмін (4 лістапада), бо доктар Барбары хацеў прадухіліць патэнцыйныя ўскладненні.
Сонца ў таблеткахУ Францыі ў продаж паступіў арыгінальны прэпарат, які ўяўляе сабой сонца ў таблетках — не ў пераносным сэнсе, а прамым.
Ён уяўляе сабой капсулы, а ў іх — святло сонца з Бора-Бора і экзатычных Багамскіх і Мальдыўскіх астравоў. Да таблетак прыкладаецца інструкцыя. А ў ёй напісана, што святло, якое ёсць у цуда-таблетках, здольнае вылечыць ад прыкмет дэпрэсіі і стрэсу. Акрамя таго, у ёй указаны тэрмін ужывання і дозы прэпарата.