Горацкае малако падаражэла болей, чым удвая

Источник материала:  
31.01.2012 14:29 — Новости Общества

Горацкае малако падаражэла болей, чым удвая

Еўрарадыё
Новае малако ад “Малочных горак” тлустасцю 2,5% і аб’ёмам 0,9 будзе каштаваць 4270 рублёў. Дагэтуль яно каштавала 1670 рублёў.

На Горацкім малаказаводзе кажуць, што малако тлустасцю 1,5 і 2,5% — новы прадукт, у які дадаюцца вітаміны А, С, D, E. Гэтыя вітаміны дадаюцца ў прадукт у сезон прастудаў.

Малако тлустасцю 3,2% даражэць не будзе, аднак і ў продаж яно пакуль не трапіць. Астатняя прадукцыя Горацкага малаказавода не падаражэла. Сыркі, тварог і іншыя прадукты будуць каштаваць па-старому.

←Специалисты против осушения Березинского заповедника ради добычи торфа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика