Гадавальнікі Вілейскага і Смаргонскага лясгасаў пацвердзілі званні лепшых
Гадавальнікі Смаргонскага і Вілейскага лясгасаў пацвердзілі званне "Лясны гадавальнік высокай культуры".
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
Гэтае званне прысвойваецца за высокую якасць пасадкавага матэрыялу, выкарыстанне перадавых тэхналогій, сучаснай тэхнікі і механізмаў, за высокую прадукцыйнасць працы і эканамічную эфектыўнасць.
Калектывы ўзнагароджаныя граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі. Дырэктарам лясгасаў на перыяд дзеяння звання "Гадавальнік высокай культуры" рэкамендавана павялічыць інжынеру па лесааднаўленні, начальніку і майстру гадавальніка надбаўку да 50% у кантракце і надбаўку да 50% за складанасць і напружанасць працы.
Вынікі работы гадавальнікаў падводзяцца штогод.
У 2012 годзе, згодна з галіновай праграмай, плануецца пабудаваць 4 пастаянных лясных гадавальнікі, пашырыць існуючую інфраструктуру яшчэ на чатырох гадавальніках, а таксама стварыць 23,3 га лесанасенных плантацый хвоі, елкі, лістоўніцы еўрапейскай і дуба чарэшчатага.
Паводле БелТА.