У Лідзе ўзніклі праблемы з пітной вадой — яна пахне ацэтонам
29.01.2012 22:50
—
Новости Общества
У Лідзе ўзніклі праблемы з пітной вадой — яна пахне ацэтонам
Наша НіваМясцовая ЖКГ тлумачыць гэта рамонтам на водазаборнай станцыі і рэкамендуе кіпяціць ваду перад ужываннем.
Раніцай 28 студзеня многія жыхары Ліды адчулі ў пітной вадзе з кранаў хімічны пах. Як паведамляе мясцовы сайт Lida.info, першапачаткова скаргі на якасць вады паступалі ад жыхароў вуліц Тухачэўскага, Рыбыноўскага і Гастэлы. Таксама пах ці то ацэтону, ці то сальвенту адчувалі і жыхары іншых раёнаў горада, адзначае сайт.
Здарэнне з вадой у Лідзе справакавала хвалю чутак. На інтэрнэт-форуме пішуць пра магчымую аварыю на адным з хімічных заводаў горада; пра пацярпелых, змешчаных у бальніцу з атручваннямі; пра раскупленую ў магазінах бутыляваную пітную ваду.
Нашы чытачы з Ліды, якія жывуць у адным з раёнаў, дзе ўзніклі праблемны з вадой, пацвярджаюць наяўнасць непрыемнага паху ад вады. Пры гэтым яны не ведаюць ніводнага факта шпіталізацыі кагосьці з блізкіх ці знаёмых.
Афіцыйна
Тым часам, мясцовая служба ЖКГ праз лідскі тэлеканал паведаміла прычыны здарэння:
"Сёння жыхары асобных раёнаў Ліды адчулі незвычайны пах пітной вады, што выклікала сумневы: ці прыдатная яна для выкарыстання і ці бяспечна гэта для здароўя? Высветлілася, што сапраўды па хімічных параметрах ёсць невялікія адхіленні, але яна адпавядае нарматывам і не ўяўляе пагрозу здароўю насельніцтва. А непрыемны пах выкліканы тым, што мінулай ноччу з-за моцных маразоў былі прыняты меры па прадухіленні прамярзання трубаправода.
У гэты час у асобных зонах на водазаборы "Бароўка" праходзіў рамонт, у тым ліку і афарбоўка памяшканняў. З-за гэтага адбылося насычэнне падаванай вады пахамі рамонту. Усе нязручнасці будуць ліквідаваны на працягу 24 гадзін, то бок да заўтрашняй раніцы. Да гэтага часу вадой карыстацца можна, але папярэдне яе неабходна пракіпяць".