РОЗГАЛАС

Источник материала:  
У сталіцы з'явілася першая снегаплавільная машына

Устаноўку прывезлі з Польшчы. Праўда, пакуль у арэнду і толькі на месяц. Яна можа "знішчыць" 60 тон снегу за адну гадзіну. Набыць снегаплавільную машыну для сталіцы абяцаюць у наступным годзе.

Неабходнасць плавіць прыбраны з вуліц снег, а не везці яго за горад, існуе ў Мінску даўно.

— Самазвалы, якія штогод вывозяць з горада снег, разбіваюць дарогі, забруджваюць паветра выхлапамі. Снежныя звалкі, якія атрымоўваюцца за зіму — таксама рэч не надта прыемная, — адзначыў дырэктар УП "Рэмаўтадар" Партызанскага раёна Алег Новікаў. Менавіта на базе гэтага прадпрыемства з 1 лютага пачне працаваць снегаплавільная машына.

Утылізаваць снег такім чынам выгадна як з экалагічнага пункту гледжання, так і з эканамічнага. Чаму ж тады ўстаноўку ўзялі толькі ў арэнду, а не набылі ў пастаяннае карыстанне?

— Кантрактам па яе набыцці мы пачалі займацца яшчэ восенню. Але першы зімовы месяц снегам не парадаваў, таму прыйшлося засумнявацца ў неабходнасці купляць машыну сёлета. Рэалізацыя гэтага кантракта адкладзена да наступнага года, — паведаміў Алег Новікаў.

Між тым, у прадпрыемстве "Гаррэмаўтадар" Мінгарвыканкама адзначаюць, што для перапрацоўкі ўсяго снегу, які вывозіцца з мінскіх вуліц, для кожнага са сталічных раёнаў патрэбна набыць мінімум дзве снегаплавільныя машыны.

Беларусам не прывыкаць папараць шукаць

Толькі на гэты раз нагода аказалася не вельмі прыемнай: раслін, якім пагражае знікненне на тэрыторыі нашай краіны, стала больш. Спіс, зацверджаны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 2004 годзе, папоўнілі 6 відаў грыбоў і 13 відаў раслін.

— Некаторыя з іх упершыню знойдзены на тэрыторыі Беларусі. Гэта разнавіднасці папараці: шматраднік Браўна, шматраднік шыпаваты, касцянец чорны. Апошні, напрыклад, сустракаецца у Карпатах, Міжземнамор'і, на Каўказе і Цянь-Шані, — расказала галоўны спецыяліст аддзела біялагічнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ксенія Панцялей.

Акрамя таго, у спіс увайшлі расліны, якія раней лічыліся страчанымі і былі зноў знойдзены толькі нядаўна, і расліны, што падлягаюць ахове ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі, а таксама пераводзяцца са спіса прафілактычнай аховы Чырвонай кнігі.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Хабар... псіхіятрам

Некаторыя факты хабарніцтва, зафіксаваныя на Віцебшчыне, здзіўляюць памерамі хабару. І тым, каму і за што яго спрабуюць даць.

У прыватнасці, летась у кастрычніку супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы грамадзянін К., які падбухторваў жыхара Віцебска да дачы хабару ў суме 60 тысяч долараў ЗША за вырашэнне пытання аб спыненні крымінальнай справы службовым асобам. І атрымаў аўтамабіль "Мерседэс Бенц ML 350", 2009 года выпуску.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства грамадзянін В. за спрыяльнае вырашэнне пытання па водпуску мінеральных угнаенняў атрымаў у якасці хабару будаўнічыя матэрыялы на суму 17,6 мільёна рублёў.

Летась у сакавіку быў затрыманы грамадзянін, які падбухторваў жыхарку Віцебска да дачы хабару ў памеры 10 тысяч долараў ЗША службовым асобам установы аховы здароўя "Віцебская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца" — за спрыяльнае вырашэнне пытання аб прызнанні яе сына недзеяздольным. Судом Кастрычніцкага раёна Віцебска грамадзянін асуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 35 мільёнаў рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

У Слуцку спынілася міні-ЦЭЦ

Раніцай у Слуцку ў выніку выхаду са строю сеткавай помпы адбылося вымушанае спыненне цепламеханічнага абсталявання на Слуцкай міні-ЦЭЦ філіяла "Слуцкія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга".

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння засталіся: Слуцкая цэнтральная раённая бальніца (731 стацыянарны хворы), аддзяленне для цяжарных, парадзіх і дзяцей (50 парадзіх, 26 дзетак), 13 дзіцячых дашкольных устаноў, 7 школ, 171 прыватны і 22 шматкватэрныя жылыя дамы, 10 іншых камунальна-бытавых абанентаў. На той момант тэмпература навакольнага асяроддзя складала мінус шэсць градусаў, тэмпература ў памяшканнях адключаных аб'ектаў — не ніжэй за плюс 21 градус (падзенне тэмпературы складала 2-3 градусы ў гадзіну). Цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне было адноўлена праз 2 гадзіны 15 хвілін пасля здарэння.

Сяргей РАСОЛЬКА.

А чаму б не красці?

Кладаўшчыца, аграном і шафёр СВК "Дварэцкі" (Лунінецкі раён) укралі са склада гаспадаркі 4 тоны ячменю. Збожжа вывез вадзіцель і схаваў у знаёмага. А самае цікавае, што калі на складзе правялі рэвізію, то знайшлі 114 тон няўлічанага збожжа коштам 91 млн рублёў.

Сымон Свістуновіч.

←Архипов: преступность — это самая опасная и агрессивная вещь, которая влияет на права человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика