У Глыбокім знясуць сквер і перасунуць Леніна
24.01.2012 14:53
—
Новости Общества
У Глыбокім знясуць сквер і перасунуць Леніна
ЕўрарадыёДа сёлетняга Дня беларускага пісьменства гарадскія ўлады плануюць цалкам змяніць выгляд дзвюх галоўных плошчаў Глыбокага.
На Цэнтральнай плошчы зменіцца выгляд будынкаў райвыканкама і ўнівермага. Іх плануецца абліцаваць шклом. Рамонт гэтых двух будынкаў, па словах адмыслоўцаў, будзе каштаваць каля мільёна долараў.
Плошча 17 верасня (каля касцёла) таксама цалкам зменіць свой выгляд. Сквер на плошчы плануецца знесці - на месцы яго будзе аўтастаянка. Глыбоцкі помнік Леніна перанясуць у парк Перамогі. На яго месцы будзе скульптура дзяўчыны ў нацыянальным адзенні, якая будзе несці каромысла з двума вёдрамі. Вёдры, мабыць, будуць поўныя, каб прыносіць прыезджым удачу.
Зараз невядома, ці хопіць у гарадскіх уладаў грошай на ўсе планы. Сярод глыбачанаў ходзяць чуткі, што частку грошай плануецца зарабляць на добраахвотна-прымусовых суботніках.